Паліцыя атрымала паведамленьні аб страляніне ў Club Q каля паўночы 20 лістапада, паведамляе CNN. Падазраванага затрымалі, ён шпіталізаваны. Матывы нападу невядомыя.
Паліцыя падкрэсьліла, што супрацоўнікі праваахоўных органаў у страляніне не ўдзельнічалі.
Паводле паведамленьня клюбу, нападніка спынілі самі наведнікі. Club Q назваў напад «бессэнсоўным нападам» на ЛГБТ-супольнасць.
20 лістапада — дзень памяці трансгендэрных людзей, якія загінулі ад трансфобіі.