Так, у студзені было пераведзена 0,3 млн даляраў, лютым — 0,4 млн, сакавіку — 0,7 млн, красавіку — 0,4 млн, траўні — 1,3 млн, чэрвені — 5,3 млн, ліпені — 10,3 млн, жніўні — 8,5 млн, верасні — 6,7 млн, кастрычніку — 4,6 млн.
За гэты ж пэрыяд з Грузіі ў Беларусь было накіравана 2,2 млн даляраў (у студзені — красавіку і чэрвені — верасьні — па 0,2 млн штомесяц, у траўні і кастрычніку — па 0,3 млн).
Грузія стала адным з самых папулярных кірункаў рэлакацыі беларускага бізнэсу і пераезду грамадзян Беларусі, якія ратуюцца ад палітычных рэпрэсій з боку рэжыма Аляксандра Лукашэнкі. Працэс актывізаваўся ў канцы лютага, калі Расея пачала поўнамаштабнае ўварваньне ва Ўкраіну, падтрыманае беларускім кіраўніцтвам.