Як паведаміў тэлеграм-канал «Хрысьціянская візія», магілёўскага сьвятара затрымалі 17 лістапада. Айцец Віталь Чабатар належыць да ордэну клярэтынаў і служыць у Магілёве з 2007 году.
У студзені 2018 году біскуп Аляксандар Яшэўскі прызначыў яго віцэ-дэканам Магілёўскага дэканату, адначасна ён вікарый мясцовай парафіі сьвятога Антонія Падуанскага. Паходзіць з Горадні.
Гэта чарговая атака на сьвятароў Магілёва — сёлета ў красавіку затрымлівалі мясцовага дэкана Андрэя Кеўліча, якога пакаралі штрафам за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.