Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі зноў будуць судзіць дзяўчыну за надпіс «Нет в…е». Раней яна давяла, што пратэставала супраць воблы


Пратэст супраць «воблы» спарадзіў у Расеі мэмы і сатырычныя песьні
Пратэст супраць «воблы» спарадзіў у Расеі мэмы і сатырычныя песьні

Цюменскі абласны суд адмяніў апраўдальнае рашэньне першай інстанцыі ў справе аб дыскрэдытацыі войска супраць Алісы Кліментавай, якая напісала крэйдай «Нет в***е» на плошчы ў цэнтры гораду. Пра гэта яна паведаміла «Сибирь.Реалии».

У сваёй скарзе паліцыя зьвярнула ўвагу на пацыфісцкі знак, які, паводле яе лёгікі, азначае «раззбраеньне, антываенны і антыядзерны рухі», а значыць, «выказвае нязгоду з абвешчанай мабілізацыяй». Па словах Кліментавай, на апэляцыйным паседжаньні прадстаўнік МУС не патлумачыў, як пацыфісцкі знак дыскрэдытуе расейскіх вайскоўцаў.

Сама Кліментава сказала паліцыянтам, што намалявала «пацыфік», таму што ён «прыгожы і падабаецца ёй». «Я ня ведаю, як пойдзе далей. Цяпер няма сэнсу нешта дапускаць, — пракамэнтавала Кліментава рашэньне абласнога суду выданьню 72.ru. — Мне ў прынцыпе ня вельмі падабаюцца словы зь пяці літар, якія пачынаюцца на В і заканчваюцца на А. Ёсьць такія праблемы».

12 кастрычніка Цэнтральны раённы суд Цюмені разгледзеў справу супраць Кліментавай. Паліцыя паставіла ёй у віну надпіс на асфальце «Нет в***е» як антываенны.

Кліментава патлумачыла, што яна прысьвечана «вобле», бо адчувае «непрыязнасьць да гэтага віду рыб». На судзе паліцыя не змагла абвергнуць гэтае сьцьвярджэньне, і судзьдзя Сяргей Раманаў стаў на бок затрыманай.

Апраўдальнае рашэньне на карысьць Кліментавай спарадзіла хвалю мэмаў і жартаў у інтэрнэце, зьвязаных з заменай слова «вайна» на «вобла».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG