Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэальныя даходы беларусаў у студзені-верасьні ўпалі на 3,8%


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Тэмпы падзеньня рэальных даходаў насельніцтва працягваюць павялічвацца.

Даходы беларусаў зьнізіліся на 3,8% у студзені — верасьні ў параўнаньні з аналягічным леташнім пэрыядам, паведаміў Белстат, які цытуе Reform.by.

У студзені — жніўні падзеньне даходаў складала 3,6%, а ў студзені — ліпені — 3,4%. Для параўнаньня, у студзені — красавіку зьніжэньне даходаў складала 1,2%, а ў студзені — траўні — 2,1%.

Рэальныя даходы — гэта грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.

У агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы ў студзені-верасьні займала 64,9%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасьці, якая прыносіць даход, — 8,1%, трансфэрты насельніцтву (пэнсіі, дапамогі, стыпэндыі і іншае) — 22%, даходы ад уласнасьці і іншыя даходы — 5%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG