Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхара Зябраўкі затрымалі праз падазрэньне ў шпіянажы на карысьць Украіны


Сілавікі. Ілюстрацыйнае фота
Сілавікі. Ілюстрацыйнае фота

Затрыманы Яўген Глушкоў працаваў вэтэрынарам у адной з клінік Гомля.

Сілавікі затрымалі жыхара вёскі Зябраўка Гомельскага раёну Яўгена Глушкова, паведаміў тэлеграм-канал «Штодзень Гомля» з спасылкай на знаёмых мужчыны. Яго падазраюць у «шпіянажы на карысьць Украіны».

Знаёмыя, суседзі затрыманага перакананыя, што гэта не адпавядае праўдзе. Яўген перад затрыманьнем працаваў вэтэрынарам у адной з клінік Гомля, мае выключна станоўчыя характарыстыкі ад працадаўцаў.

Да пачатку расейскай агрэсіі супраць Украіны Яўген доўга жыў за мяжой. У апошнія гады — у Кітаі, дзе займаўся музыкай і плянаваў застацца жыць. Але праз эпідэмію каранавірусу мусіў вярнуцца на радзіму.

На гэты момант Яўген у гомельскім СІЗА № 3.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG