Гаворка ідзе пра грамадзкае аб’яднаньне «Солнечный круг», паведамляе Zerkalo. У эфіры тэлеканалу заявілі, што «нейкая грамадзянка Ціханава, прыкрываючыся працаўладкаваньнем інвалідаў, вырашыла зэканоміць на выплаце падаткаў».
У сюжэце паказалі момант затрыманьня жанчыны. Там таксама паведамілі, што «пяць фігурантаў крымінальнай справы ўжо даюць прызнальныя паказаньні».
Акрамя таго, Алену Ціханаву абвінавацілі ў сувязі ў амэрыканскімі фондамі і МУС Славаччыны.
Вядома, што грамадзкае абʼяднаньне «Солнечный круг» — заснавальнік кампаніі «ТехКлинингПроект», куды на пачатку лістапада сілавікі прыходзілі зь ператрусам.
Па неафіцыйнай інфармацыі, тады нікога не затрымалі. Уладальнік клінінгавай кампаніі, хутчэй за ўсё, зьехаў зь Беларусі, піша Zerkalo.