Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Радзе нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны патлумачылі, навошта на мяжы зь Беларусьсю будуюць «сьцяну»


Украіна будуе сьцяну на мяжы зь Беларусьсю
Украіна будуе сьцяну на мяжы зь Беларусьсю

Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў заявіў, што Ўкраіна пачала будаваць бэтонную сьцяну на мяжы зь Беларусьсю, улічваючы небясьпеку міграцыйнага крызісу, сынхранізуючы свае дзеяньні з эўрапейскімі краінамі.

«Я хачу, каб мы з вамі разумелі: калі палякі і Эўропа пабудавалі межы, апроч таго, што гэта з пункту гледжаньня вайсковай бясьпекі, ёсьць яшчэ пытаньне бясьпекі ўцекачоў. Калі яны ў вялікай колькасьці пачнуць уцякаць з Расеі і Беларусі на тэрыторыю цывілізаваных краін — гэта толькі пытаньне часу», — заявіў Аляксей Данілаў 14 лістапада ў эфіры ўсеўкраінскага тэлемаратону #UAРазом.

Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны не выключае, што такі міграцыйны ціск можа пачацца неўзабаве.

«Наша краіна разам з эўрапейскай супольнасьцю апрацоўвае межы гэтаксама, як гэта зрабілі палякі. Праца пачалася і будзе працягвацца. Мы ні на што ня будзем зьвяртаць увагу», — падкрэсьліў Аляксей Данілаў.

Пра тое, што Ўкраіна пачала ставіць бэтонную загароду на мяжы зь Беларусьсю, стала вядома 11 лістапада, калі гэтае будаўніцтва ў Валынскай вобласьці наведаў Кірыла Цімашэнка, намесьнік кіраўніка офісу прэзыдэнта.

«Роў, насып, жалезабэтонны плот з калючым дротам –— гэта інжынэрныя загароды, якія будуюць на Валыні. Такім чынам ужо добраўпарадкавана каля 3 кілямэтраў мяжы, працы працягваюцца», — паведаміў Кірыла Цімашэнка.

Падобныя працы пачалі таксама ў Ровенскай і Жытомірскай вобласьцях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG