Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства абароны Расеі паведаміла, чым займаюцца іхныя салдаты ў Беларусі


Расейскія вайскоўцы ў Беларусі
Расейскія вайскоўцы ў Беларусі

Расейскія вайскоўцы, перакінутыя ў Беларусь, праходзяць інтэнсіўную падрыхтоўку на палігонах, у тым ліку з ужываньнем бронетэхнікі, паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны РФ.

«Расейскія вайскоўцы, якія ўваходзяць у склад рэгіянальнай групоўкі войскаў, на палігонах узброеных сілаў Рэспублікі Беларусі працягваюць курс інтэнсіўнай баявой падрыхтоўкі», — гаворыцца ў паведамленьні ведамства.

Таксама адзначаецца, што заняткі ў баявой падрыхтоўцы падразьдзелаў праводзяцца ў дзённы і начны час.

«На палігонах вайскоўцы Заходняй вайсковай акругі ўдасканальваюць стральбу з штатнай зброі, кіраваньне баявымі машынамі, праходжаньне псыхалягічнай паласы перашкодаў, вывучэньне навыкаў тактычнай мэдыцыны і іншыя дысцыпліны», — паведамілі ў Міністэрстве абароны РФ.

  • 10 кастрычніка было абвешчана, што Крэмль і Менск дамовіліся аб разгортваньні ў Беларусі сумеснай групоўкі войскаў «у сувязі з абвастрэньнем на заходніх межах Саюзнай дзяржавы». Паведамлялі, што з Расеі ў Беларусь адправяць каля 170 танкаў, да 200 баявых машын і да 100 гармат і мінамётаў, а таксама ня менш за 9 тысяч вайскоўцаў расейскай арміі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG