Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі віцебскую журналістку Жанну Жалевіч


Жанна Жалевіч
Жанна Жалевіч

Жалевіч праз тэлефон выклікалі на гутарку ў аддзел унутраных справаў Першамайскага раёну Віцебску, паведамляюць праваабаронцы. Праз 3 гадзіны журналістка ня выйшла з будынку РАУС.

Жалевіч праз тэлефон выклікалі на гутарку ў Першамайскі РАУС. На пытаньне, ці браць з сабой нейкія рэчы, міліцыянт адказаў: «Вазьміце на ўсялякі выпадак».

Як піша «Віцебская Вясна», падчас кароткай тэлефоннай размовы супрацоўнік міліцыі паведаміў журналістцы, што ў яе сацыяльных сетках знайшлі допісы «са сьцягам» і «з надпісамі».

Праз 3 гадзіны знаходжаньня ў РАУС Жалевіч ня выйшла з будынку, яе тэлефон не адказвае.

У апошнія гады Жалевіч супрацоўнічае з выданьнем «Витебский курьер», у асноўным піша пра падзеі культуры ў Віцебску. Таксама яна вядомая ў Віцебску зоаабаронца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG