Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся закрыты суд над палітьзняволенай былой настаўніцай беларускай мовы. Заўтра ёй споўніцца 69 гадоў


Эма Сьцепулёнак
Эма Сьцепулёнак

68-гадовая былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры зь Мёраў Эма Сьцепулёнак правяла за кратамі амаль год. У сярэдзіне верасьня жанчыне зьмянілі меру стрыманьня і перавялі пад хатні арышт.

У Мёрах у закрытым рэжыме судзяць 69-гадовую пэнсіянэрку Эму Сьцепулёнак, паведамляе «Вясна».

У судзе Мёрскага раёну 10 лістапада ў закрытым рэжыме пачаўся суд над 69-гадовай былой настаўніцай беларускай мовы і літаратуры з Мёраў Эмай Сьцепулёнак.

Пэнсіянэрку затрымалі 29 верасьня 2021 году за камэнтар у сацыяльных сетках наконт «справе Зельцара». Ёй выставілі абвінавачаньне паводле артыкулаў:

  • 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»)
  • 130 КК («Распальваньне варожасьці»).

За год у зьняволеньні ў Эмы пагоршылася здароўе і сапсаваўся зрок. У сярэдзіне верасьня ёй зьмянілі меру стрыманьня і перавялі пад хатні арышт.

Эма Сьцепулёнак
Эма Сьцепулёнак

Сёньня, 10 лістапада, у судзе Мёрскага раёну ў закрытым рэжыме пачаўся разгляд справы палітзьняволенай. Працэс вядзе судзьдзя Ірына Яскевіч, паведамляюць праваабаронцы.

Заўтра Эме Сьцепулёнак споўніцца 69 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG