Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Атрымала 1500 падабаек пад допісам «Мусора хуже г...на». Падрабязнасьці справы музыкі і антыфашысткі Крысьціны Чаранковай


Крысьціна Чаранкова
Крысьціна Чаранкова

10 лістапада Гомельскі абласны суд пачаў разгляд крымінальнай справы супраць Крысьціны Чаранковай. Яе затрымалі 23 сакавіка за допісы ў instagram. Крысьціна — сьпявачка (гурт VIKT(A)R xOi), удзельніца антыфашысцкага руху. Свабода даведалася падрабязнасьці.

Працэс у справе Крысьціны Чаранковай вядзе судзьдзя Аляксей Хлышчанкоў. Крысьціна цалкам прызнала сваю віну, але адмовілася даваць паказаньні. Яе вінавацяць у «распальваньні варожасьці» (артыкул 130 КК).

Што прагучала ў абвінавачаньні?

Крысьціна Чаранкова, на думку сьледзтва, «прытрымлівалася ідэяў непрыязі і нецярпімасьці ў дачыненьні да групаў асобаў, аб’яднаных паводле прыкметы прафэсійнай прыналежнасьці (супрацоўнікі праваахоўных органаў) і тых, хто зьяўляецца прыхільнікамі прэзыдэнта Лукашэнкі (удзельнікаў тэлеграм-каналу „ЯМЫ Батька“. — РС)».

«Разьмясьціла на сваёй старонцы ў Іnstagram інфармацыю, накіраваную на распальваньне варожасьці, стварала нэгатыўны стэрэатып у дачыненьні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў». Такім чынам яна, на думку сьледчых, зьдзейсьніла злачынства паводле артыкула 130 КК.

Крысьціна адмовілася даваць паказаньні, таму на судзе зачыталі яе сьведчаньні на допытах.

Абвінавачаная патлумачыла, што ў жніўні 2020 году міліцыя затрымала бацькоў яе мужа, іх білі. Таму яна пачала нэгатыўна ставіцца да міліцыі.

«Пісала ў Іnstagram у 2020 годзе такія выразы, як „Поздравляю белоруских милиционеров с их Дном“, „Общеизвестный факт — мусора хуже г... на“, „Хороший мент — мёртвый мент“ і іншыя. Допіс „Мусора хуже г...на“ атрымаў паўтары тысячы падабаек. Пісала на эмоцыях. Калі б я ведала, што за гэта будзе крымінальная адказнасьць, то не пісала б», — давала паказаньні абвінавачаная.

Таксама на сьледзтве яна мусіла тлумачыць «сэнс» футболак, якія ў яе забралі на ператрусе, сэнс тату і некаторых выразаў у Іnstagram. Напрыклад, там быў допіс «Всем ровным девчёнкам и парням — 1312». Сьледчых цікавіла, што крыецца за гэтымі лічбамі. Крысьціна патлумачыла, што яны азначаюць першыя літары выразу «All cops are bastards». Таксама пыталіся, адкуль у яе футболкі з «Пагоняй», для чаго яны. Сьледчых цікавілі тату Крысьціны. Яна давала падрабязныя паказаньні, які сэнс мае тая ці іншая выява. Там былі розныя карцінкі і словы зь песень на ангельскай і беларускай мовах, у тым ліку «Свабода пачынаецца ў сэрцы тваім».

Сьледчых цікавіла, каго Крысьціна мела на ўвазе, калі пісала «Тупы кавалак бязмозглай біямасы ў балаклаве», «Пацучыная інаўгурацыя», «Голы кароль».

«Тупы кавалак біямасы ў балаклаве» — у адрас супрацоўнікаў міліцыі, «Пацучыная інаўгурацыя» — бо яна была праведзена таемна і толькі для сваіх, — тлумачыла на сьледзтве абвінавачаная.

На суд выклікалі экспэртку. Тая мусіла патлумачыць, што азначаюць некаторыя выразы. Экспэртка зазначыла, што пад словам «мусора» маюцца на ўвазе супрацоўнікі міліцыі, слова мае нэгатыўную афарбоўку, зьяўляецца пагардлівым, яно ёсьць у слоўніку расейскай мовы Ожагава. Пра лічбы «1312» экспэрт нічога не магла патлумачыць, бо ня ведае сэнсу гэтых лічбаў.

Мяркуецца, што прысуд Чаранковай будзе агучаны 15 лістапада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG