Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор запрасіў беларускамоўнаму экскурсаводу і журналісту Ігару Хмару 2,5 года «хатняй хіміі»


Ігар Хмара
Ігар Хмара

Працэс у судзе Маскоўскага раёну Менску вядзе судзьдзя Тацяна Пірожнікава.

Ігар Хмара — беларускамоўны экскурсавод па Беларусі. Яго затрымалі 2 жніўня, калі ён праводзіў экскурсію па Менску. Увечары Хмара праводзіў экскурсію па Серабранцы, а паведамленьне пра яго затрыманьне зьявілася бліжэй да ночы. Гэта была другая такая экскурсія, збор на якую ён абвясьціў у сваіх сацсетках, удзел быў бясплатны.

Пазьней зьявілася інфармацыя, што на Ігара Хмару завялі крымінальную справу па арт. 342 «Актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак».

Разгляд справы палітвязьня праходзіць у судзе Маскоўскага раёну гораду Менску. Працэс узначальвае судзьдзя Тацяна Пірожнікава.

Падчас першага паседжаньня краязнаўцу Ігару Хмару запрасілі 2,5 года «хатняй хіміі». Пра гэта расказаў выданьню «Медыязона» слухач з залі суду.

У якасьці журналіста Ігар Хмара пісаў пра ўрбаністыку для партала Realt.by, выданьня «Близкие новости», «Беларускага радыё» і іншых. У жніўні 2018 яго затрымлівалі ў рамках «справы БелТА», распачатай супраць галоўнага рэдактара Tut.by Марыны Золатавай і іншых журналістаў недзяржаўных мэдыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG