Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падпісаў указ аб павышэньні пэнсіяў і сказаў, што яно «вышэйшае за інфляцыю». Але гэта ня так


Манэта Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусі наміналам у 2 капейкі
Манэта Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусі наміналам у 2 капейкі

Пытаньні падтрымкі пэнсіянэраў і дзяцей-інвалідаў Аляксандар Лукашэнка абмеркаваў зь міністрам працы і сацыяльнай абароны Ірынай Касьцевіч.

На сустрэчы Лукашэнка заявіў, што ведае пра неблагую працу «зь нейкім прафіцытам» Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва сёлета.

Пэнсіі пэнсіянэрам з 1 сьнежня павялічаць на 5-6%.

«Хаця павінен сказаць, калі лічыць макраэканамічна ў сярэднім, як гэта робіцца ўва ўсім сьвеце, пэнсіянэры не павінны на нас крыўдзіцца ў сувязі зь невялікім павышэньнем пэнсіі», — сказаў Лукашэнка, якога цытуе ягоная прэс-служба.

Ён адзначыў, што сёлета пэнсіі павышалі ўжо двойчы: з 1 сакавіка і 1 жніўня.

Паводле Лукашэнкі, павелічэньне пэнсіяў «вышэйшае за інфляцыю на сёньня». А «калі зрабіць яшчэ адзін крок», тады будзе дасягнута «значная перавага перад інфляцыяй».

Якім чынам павышэньне пэнсіяў у сьнежні на 5-6% перавысіць інфляцыю, Лукашэнка не сказаў. 7 кастрычніка падчас нарады з эканамічным блёкам ураду ён сам прызнаваў, што за першыя восем месяцаў 2022 году інфляцыя ў Беларусі перавысіла 13%, а да канца году ўрад чакае інфляцыі на ўзроўні 19%. Гэта адпавядае лічбам Белстату, які ацаніў інфляцыю ў Беларусі ў студзені–жніўні 2022 году ў 13,8%.

Таксама, паводле Белстату, у верасьні ў параўнаньні зь сёлетнім жніўнем спажывецкія цэны вырасьлі на 0,9%, у параўнаньні зь сьнежнем 2021-га — на 14,8%. У гадавым выражэньні (лічачы ад верасьня мінулага году) інфляцыя склала 17,4%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG