Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі судзяць мазыранку Крысьціну Чаранкову за антываенныя пасты ў Instagram


Крысьціна Чаранкова
Крысьціна Чаранкова

Дзяўчыну абвінавачваюць у распальваньні іншай сацыяльнай варожасьці паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса.

Гомельскі абласны суд 10 лістапада распачаў разгляд крымінальнай справы палітзьняволенай з Мазыра Крысьціны Чаранковай. Дзяўчыну абвінавачваюць у распальваньні іншай сацыяльнай варожасьці паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса за антываенныя пасты Instagram.

Працэс узначальвае судзьдзя Аляксей Хлышчанкоў.

«Крысьціна вельмі схуднела, трымалася ўпэўнена, з пераменным сумам, але і ўсьміхалася пры выглядзе сяброў і блізкіх», — гаворыцца ў публікацыі Instagram-акаунта FREE KITA, прысьвечанага палітзьняволенай.

Адзначаецца, што падтрымаць Крысьціну прыйшло шмат людзей — заля была поўнай.

«Галоўнае і самае страшнае абвінавачаньне, што Крысьціна выкарыстоўвала ў сваім лексыконе слова „мусора“. Экспэрты заявілі, што заклікаў да гвалтоўных дзеяньняў у яе пастах няма. Ёсьць толькі нэгатыўная ацэнка супрацоўнікаў», — паведаміў FREE KITA.

Наступнае судовае пасяджэньне адбудзецца ў аўторак, 15 лістапада.

Крысьціна Чаранкова скончыла ўнівэрсытэт імя Ф. Скарыны ў Гомлі, выкладала ў школе ангельскую мову. Пасьля вясельля пераехала з Рэчыцы ў Мазыр, дзе зрабілася індывідуальнай прадпрымальніцай і пачала займацца дэкарацыяй вясельляў. Разам з мужам любіла падарожнічаць па Беларусі і Украіне. Захапляецца панк-рокам і зьяўляецца вакалісткай постпанк-гурта VIKT(A)R xOI.

У сваім Instagram, які меў амаль 15 тысяч падпісантаў, Крысьціна публікавала фотаздымкі, прысьвечаныя субкультурнай модзе, не хавала сваіх палітычных поглядаў. А пасьля нападу Пуціна на Ўкраіну яна выкарыстоўвала свой акаўнт для выказваньня антываенных лёзунгаў, піша «Вясна».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG