Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На працоўных месцах затрымалі двух кіраўнікоў «Нафтану»


Наваполацкі завод «Палімір», які ўваходзіць у склад прадпрыемства «Нафтан»
Наваполацкі завод «Палімір», які ўваходзіць у склад прадпрыемства «Нафтан»

Дакладныя прычыны пакуль застаюцца таямніцай, але на прадпрыемстве не выключаюць, што падставаю можа стаць карупцыйная справа.

Сілавікі затрымалі на працоўных месцах двух высокіх кіраўнікоў наваполацкага «Нафтану». Пад вартай апынуліся начальнік упраўленьня вытворча-тэхнічнай камплектацыі Мікалай Сакалоў і намесьнік галоўнага мэханіка ў мадэрнізацыі і рамонтах Сяргей Бароха, паведамляе тэлеграм-канал «Нафтан супраць экстрэмізму».

Прычыны затрыманьня дакладна не вядомыя, але, паводле інфармацыі каналу, гэта можа быць зьвязана з справай аб карупцыі пры будаваньні ўстаноўкі запаволенага каксаваньня. Будаваньне зацягнулася на 6 гадоў і суправаджалася мноствам няштатных сытуацыяў. Тады прадпрыемствам кіраваў Аляксандар Дзямідаў.

Напрыклад, пашкоджаньне сілкавальных кабэляў пры будаўніцтве ўстаноўкі магло схаваць іх неналежную якасьць.

У ліпені 2021 году з прычыны, зьвязанай з будаўніцтвам устаноўкі запаволенага каксаваньня, затрымлівалі кіраўніка дырэкцыі інвэстыцыйных праектаў, будаўніцтва і рамонту Юрыя Паршонка. Затым яго выпусьцілі зь СІЗА, дзе ён пачаў супрацу са сьледзтвам.

Таксама тэлеграм-канал «Нафтан супраць экстрэмізму» пісаў аб праблемах са збытам нафтавага коксу на прадпрыемстве. Яго прадалі за вельмі заніжаную цану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG