1 жніўня пачалі дзейнічаць новыя правілы правозу алькаголю празь мяжу.
Правілы замацаваныя ў новых рэкамэндацыях для мытнікаў наконт вызначэньня коштаў тавараў, якія людзі правозяць празь мяжу.
Цяпер пры частаце перамяшчэньня празь мяжу 1 раз на 7 дзён і часьцей на тэрыторыю Беларусі можна ўвезьці толькі 5 кіляграмаў харчоў.
Прычым асобам, якія часта езьдзяць празь мяжу, можна ўвозіць 1 літар сьпіртовых напояў, калі яны перасякаюць мяжу на транспарце, і 0,5 л — калі пешшу ці на ровары.
Калі ж чалавек перасякае мяжу часьцей, чым 1 раз на суткі, у Беларусь дазволяць завезьці харчы «толькі на шлях сьледаваньня пры адсутнасьці алькагольных напояў і піва».
Інтэрфакс паведамляе, што мае копію дакумэнту, які рэгулюе новыя правілы.