Чырвоны крыж тлумачыць збор сродкаў «цяжкай сытуацыяй, якая склалася ва Ўкраіне». Дапамога аказваецца тым украінцам, якія шукаюць прытулку ў Беларусі.
Нумар разьліковага рахунку — 3015740099012 ЦБУ № 539 ОАО «Белінвэстбанк», БІК (МФО)153001739, код 739, УНН 100265026, атрымальнік — «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа». Пералічаць грошы трэба з пазнакай «Дапамога Ўкраіне».
Грошы можна пералічыць і з тэлефона праз смс-паведамленьне на нумар 553 у выглядзе «501 прабел сума ахвяраваньня».