Закон быў падпісаны прэзыдэнтам Расеі 5 траўня 2014 году ў рамках «антытэрарыстычнага пакету». Уключэньне ў такі рэестар абавязвае ўладальніка блогу правяраць дакладнасьць разьмешчанай інфармацыі, выконваць правілы перадвыбарчай агітацыі, не распаўсюджваць зьвестак аб прыватным жыцьці грамадзянаў, экстрэмісцкія матэрыялы, паказваць узроставыя абмежаваньні для карыстальнікаў.
Акрамя таго, закон абавязвае фізычных і юрыдычных асобаў апавяшчаць Раскамнагляд аб пачатку перадачы інфармацыі ў інтэрнэце, а таксама паўгода захоўваць дадзеныя аб перадачы інфармацыі ў сетцы.
Прадстаўнік праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch Х'ю Уільямсан назваў прыняцьце гэтага закону чарговы вяхой ва ўціску свабоды выказваньня думак у Расеі.