Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валянціна Бялькевіча пахаваюць 3 жніўня на Ба́йкавых могілках у Кіеве


Валянцін Бялькевіч, 2000 год
Валянцін Бялькевіч, 2000 год

Грамадзянская паніхіда па знаным футбалісьце адбудзецца на стадыёне «Дынама» з 9:30 да 11:30. Пахаваньне пачнецца а 12:30.

Валянцін Бялькевіч памёр на 42-м годзе жыцьця ў ноч з 31 ліпеня на 1 жніўня праз адрыў тромба.

Валянцін Бялькевіч нарадзіўся 27 студзеня 1973 году ў Менску. З 1991 па 1996 гады выступаў за менскае «Дынама», у складзе якога чатыры разы станавіўся чэмпіёнам Рэспублікі Беларусь і двойчы заваёўваў Кубак краіны.

Пасьля пераходу ў кіеўскае «Дынама» Бялькевіч сем разоў выйграў чэмпіянат Украіны і шэсьць разоў — Кубак Украіны.

Беларускі паўабаронца нямала прычыніўся да посьпехаў кіеўскага клюбу на эўраарэне — у 1999 годзе «Дынама» дайшло да паўфіналу Лігі чэмпіёнаў.

За зборную Рэспублікі Беларусь правёў 56 матчаў і забіў 10 галоў. Валянцін быў адным зь лідэраў беларускай зборнай у кваліфікацыі да Чэмпіянату сьвету ФІФА 2002 году, калі каманда спынілася за крок ад заваёвы другога месца ў групе і права згуляць у стыкавых матчах.

У 1995 годзе быў прызнаны найлепшым футбалістам Беларусі, а ў 2001 — найлепшым гульцом украінскага чэмпіянату.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG