Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна рыхтуе «чорны сьпіс» з 500 расейскіх артыстаў


Ёсіф Кабзон
Ёсіф Кабзон

Уезд ва Ўкраіну будзе забаронены расейскім дзеячам эстрады, культуры і мастацтва, якія ўхвалілі анэксію Крыма і падзел Украіны. «Я лічу правільным не даваць ім зарабляць грошай на канцэртах і выступах ва Ўкраіне — хай едуць выступаюць у Крым перад чайкамі на пустых пляжах», — напісаў на сваёй старонцы дарадца міністра ўнутраных спраў Антон Герашчанка.

Антон Герашчанка таксама адзначыў, што ўкраінкая сьпявачка Ані Лорак, якая ў траўні атрымала ад RU TV дзьве ўзнагароды ў выглядзе самавараў, ня будзе ўключаная ў сьпіс. «Я не лічу віну Ані Лорак настолькі вялікай, каб не даваць ёй выступаць ва Ўкраіне. Яна, наколькі мне вядома, не рабіла заяў аб падтрымцы анэксіі Крыма ці падзелу Ўкраіны, а толькі паехала на ўзнагароджаньне нейкай музычнай прэміяй у траўні гэтага года. Лічу, што караць яе за гэта нельга», — падкрэсьліў дарадца міністра.

22 ліпеня, перад пачаткам штогадовага музычнага фэстывалю ў Юрмале «Новая хваля», мініст замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс закрыў уезд у краіну раесйскім сьпевакам Ёсіфу Кабзону, Алегу Газманава ды Валерыі, якія падтрымліваюць анэксію Крыму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG