Справу завялі паводле факту «абразы ці пагрозы ў бок судьдзі» — пра гэта Юры Рубцоў паведаміў 3 жніўня ў сваім акаўнце ў Фэйсбук.
Юрыя Рубцова неаднаразова затрымлівалі на акцыях пратэсту.
Радыё Свабода раней паведамляла, што жыхар Гомеля Юры Рубцоў, якога каралі за нашэньне майкі з антылукашэнкаўскімі надпісамі, падаў у Менскі гарадзкі суд скаргу, у якой дамагаецца, каб да судовай адказнасьці прыцягнулі супрацоўнікаў менскага ізалятара часовага ўтрыманьня на вуліцы Акрэсьціна.
Ізалятар, дзе Юры Рубцоў з 26 красавіка адбыў 25 сутак адміністрацыйнага арышту, выставіў яму рахунак за харчаваньне. Між тым Юры Рубцоў сьцьвярджае, што ніводнага разу ў ізалятары не харчаваўся, бо ад пачатку абвясьціў галадоўку пратэсту.