Ваенна-патрыятычна намётавы летнік «Крым-Січ» разьмяшчаецца ў Бахчысарайскім райне Крыма. Працуе кожнае лета ўжо больш за 10 гадоў на тэрыторыі заказьніка Эскі-Кермен.
Летнік быў заснаваны ўкраінскімі запарожцамі і расейскімі данскімі казакамі з Таганрога.
Паводле інфармацыйнага агенцтва «Крым», сёлета на двухтыднёвую зьмену прыехалі падлеткі з Расеі і Беларусі.
«Летнік зьяўляецца бясплатным, у яго правядзеньні нам дапамагаюць нашы сябры», — сказаў арганізатар Сяргей Юрчэнка.
Намётавы летнік «Крым-Січ» разьдзелены на 3 ваенных падразьдзяленьні — «паветраны дэсант», «марская пяхота» і «памежнікі», зь якіх па чарзе два трэніруюцца, а адно нясе дзяжурства. У летніку працуе палявая кухня, штодня для выхаванцаў арганізоўваюцца ранішнія практыкаваньні, заняткі па рукапашным баі па сыстэме Кадачнікава, дзённыя і пачныя вучэбна-баявыя выхады на навакольную мясцовасьць, стрэльбішча і альпінісцкія вылазкі ў горы.