Муж асуджанай удзельніцы панк-групы Pussy Riot Надзеі Талаконьнікавай сьцьвярджае, што яго жонку, якая тыдзень таму абвясьціла галадоўку, у нядзелю раніцай перавялі з калёніі ў шпіталь.
«Твая сталіца» склала рэйтынг 30 самых дарагіх па кошце жыльля вуліцаў Менску.
Працэс па справе чатырох удзельнікаў фэстывалю бегу «Кубак выкліку», які прайшоў 28 верасьня ў Мінску па ініцыятыве беларускіх спартовак Аліны Талай і Аляксандры Герасімені, адбудзецца 30 верасьня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску.
Філіпінка Мэйган Янг (Megan Young) атрымала карону Міс сьвету — яна перамагла 126 іншых кандыдатак з усяго сьвету. Беларусь у прэстыжным конкурсе рэпрэзэнтавала Марыя Вялічка зь Віцебску.
У грэцкай Алімпіі пачалася эстафэта алімпійскага агню, якая завершыцца ў лютым у расейскім горадзе Сочы, дзе распачнуцца гульні Зімовай Алімпіяды 2014 года.
Падчас футбольнага матчу на стадыёне «Камсамолец» у Наваградку 28 верасьня адбылася масавая бойка.
У індыйскім горадзе Мумбаі ратавальнікі завяршылі разбор завалаў пасьля абвальваньня жылога пяціпавярховага дома. Паводле афіцыйных дадзеных, ахвярамі катастрофы сталі 60 чалавек. На працягу двух сутак удалося выратаваць больш за трыццаць жыхароў.
29 верасьня Валэнсу спаўняецца 70 гадоў. Пра жыцьцёвы шлях былога прэзыдэнта Польшчы, Нобэлеўскага ляўрэата міру Леха Валэнсы піша аглядальнік Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
28 верасьня ў Магілёве навукоўцы, грамадзкія актывісты ды студэнты абмяркоўвалі пытаньні захаваньня гістарычнага цэнтру гораду.
Кіраўнік краіны на «Дажынках» заявіў, што магчымае ўвядзеньне «выязной» пошліны для беларусаў зьяўляецца толькі адным з варыянтаў барацьбы з вывазам валюты.
Сёньня мы просім і слухачоў адказаць на пытаньне «Як вы лічыце, ці ў правільным кірунку разьвіваецца беларуская эканоміка?» Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.
Адкрытыя новыя факты з жыцьця Хорхэ Бэргольё, зьвязаныя зь ягонай дзейнасьцю ў часы аргентынскай вайсковай дыктатуры.
Лідэр Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч: «Калі ты ня можаш разабрацца ў сваёй сям’і, то як жа ты будзеш будаваць адносіны зь дзесяцімільённым народам?»
Траіх чалавек, апранутых у кашулькі з партрэтам Міколы Статкевіча, АМАП забраў проста са стартавай паласы, паведамляе Эўрарадыё.
Былы палітвязень Аляксандр Малчанаў ня можа перабрацца з Барысава, дзе знаходзіцца на прафіляктычным наглядзе, у Менск. Малчанаў кажа, што знайшоў працу, але пачаць працаваць у сталіцы пакуль ня можа.
Палітвязень Ігар Аліневіч і былы палітвязень Аляксандар Францкевіч пачалі ліставацца. Гэта здарылася як раз напярэдадні 30-годзя палітвязьня.
Ліст намесьніка старшыні Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы Юстаса Панкаўскаса дайшоў да былога кандыдата на прэзыдэнта Беларусі Мікалая Статкевіча, але без прыкладзенага да яго беларускага перакладу зь літоўскай мовы.
У Кітаі вызваленыя больш за 90 дзяцей і дзьве жанчыны, выкрадзеныя з мэтай іх продажу. Паводле дзяржаўных СМІ, падчас паліцэйскага рэйду ў 11 правінцыях краіны былі арыштаваныя 301 падазраваных у гандлі людзьмі.
28 верасьня Мечыслаў Грыб адзначае сваё 75-годзьдзе. Менавіта ён у 1994 годзе падпісаў першую дэмакратычную Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
Поруч з галадоўкай ды ўскрыцьцём венаў успорваньне жывата лічыцца сярод вязьняў адным з найбольш папулярных «крайніх» спосабаў пратэсту. Як тыя японскія самураі, вязьні...
Сёньня на знак пратэсту супраць арышту фатографа Дзяніса Сінякова сайты некалькіх расейскіх мэдыяў публікуюць чорныя (а ў некаторых выпадках — шэрыя) квадраты і прастакутнікі на месцы звыклых фатаграфіяў.
Сябры і калегі ўзгадваюць актывістку Сьвятлану Волкаву, якая загінула ўчора вечарам у аўтамабільнай аварыі
27 верасьня ў Жлобіне распачаўся двухдзённы рэспубліканскі фэст-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2013».
Тэлефануйце ў жывы эфір на вэлкомаўскі нумар 651 42 04, або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52.
Пры спробе перабегчы праспэкт па-за пешаходным пераходам яе зьбіў аўтамабіль Mercedes. Дзяўчына сканала на месцы.
Чаму крамы прадаюць пратэрмінаваныя харчы і што думаюць наконт гэтага пакупнікі?
У Міжнародны дзень турызму, мы высьвятлялі, якая цяпер сытуацыя ў турыстычнай сфэры ў Беларусі.
Навуковыя экспэрты ААН заявілі, што яны ў большай ступені чым калі-небудзь перакананыя ў тым, што глябальнае пацяпленьне выклікана дзейнасьцю чалавека.
Шэраг беларускіх фотакарэспандэнтаў памянялі вокладу і аватар у фэйсбуку на знак салідарнасьці з расейскім фатографам Дзянісам Сіняковым.
Павал Вінаградаў: «Я ў Маскоўскім РУУС. Пакуль ня ведаю, за што затрымалі, але думаю, хутка вы ўсё пабачыце.
Адносна фэльчара менскага СІЗА № 1, які дзяжурыў у ноч сьмерці Ігара Пцічкіна, распачата крымінальная справа.
Тумас Мазэці, прадстаўнік швэдзкай рэклямнай кампаніі Studio Total, паведаміў у адмысловым прэс-рэлізе, што ягоная кампанія самаліквідуецца.
Будынак абрынуўся ў фінансавай сталіцы Індыі горадзе Мумбаі. Сама мала 1 чалавек загінуў.
Прэзыдэнт Чылі Сэбаст’ян Піньера абвясьціў, што ён зачыніць шыкоўную турму, у якой адбываюць пакараньне колішнія афіцэры, асуджаныя за злачынствы супраць чалавецтва.
У Судане чацьвёрты дзень працягваюцца акцыі пратэсту супраць рашэньня ўраду скараціць субсыдыі на паліва. У забурэньнях загінулі каля сотні чалавек.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У Гомелі стаіць каля двух дзясяткаў помнікаў «правадыру» — у розным стане. Як да гэтага ставяцца гамельчукі?
26 верасьня 1983 году падпалкоўнік Станіслаў Пятроў быў на дзяжурстве ў бункеры каля Масквы, адкуль кантралявалася савецкая спадарожнікавая сыстэма раньняга апавяшчэньня «Око». У хуткім часе пасьля поўначы сыстэма спрацавала.
Сёньня адзначаецца Эўрапейскі дзень моваў. Ён быў абвешчаны Радай Эўропы і падтрыманы Эўрапейскім Зьвязам у 2001 годзе ў часе Эўрапейскага году моваў.
Сёньня адзначаецца Эўрапейскі дзень моваў.
На віцебскім трыкатажным прадпрыемстве «Клясыка індустрыі моды» страйкавалі работніцы швачнага цэху.
Гомельская пяціклясьніца Ліза Качура знайшла ў маршрутцы кашалёк з 500 далярамі і вярнула яго ўладальніцы, студэнтцы зь Нігерыі.
Прэмія імя Леха Валэнсы прысуджана экс-ўладальніку кампаніі «ЮКАС» Міхаілу Хадаркоўскаму. Пра гэта паведаміў сёньня на прэс-канфэрэнцыі ў Гданьску Ян Кшыштаф Бялецкі — кіраўнік Інстытуту імя Валэнсы.
Завяршылася онлайн-канфэрэнцыя з мастацкім кіраўніком Беларускага свабоднага тэатру Мікалаем Халезіным.
Кенійскія і міжнародныя крыміналісты вядуць ў гандлёвым цэнтры Westgate ў Найробі пошукі людзей, што загінулі ад нападу баявікоў.
Баранавіцкія ўлады працягваюць прапагандаваць ідэю ўвядзеньня абавязковай платы за медабслугоўваньне.
Што вы зрабілі б з кашальком з грашыма, калі б знайшлі яго на вуліцы? Забралі б грошы сабе ці пастараліся б знайсьці ўладальніка кашалька і аддаць згубленае яму?
Адвакат пацьвердзіў, што палітвязень Мікалай Аўтуховіч, які адбывае пакараньне ў гарадзенскай турме № 1, прычыніў сабе цяжкія цялесныя пашкоджаньні.
Загрузіць яшчэ