Муж асуджанай удзельніцы панк-групы Pussy Riot Надзеі Талаконьнікавай сьцьвярджае, што яго жонку, якая тыдзень таму абвясьціла галадоўку, у нядзелю раніцай перавялі з калёніі ў шпіталь.
Пётар Вярзілаў заявіў Інтэрфаксу, што з трох розных крыніцаў яму стала вядома, што Талаконьнікава была пераведзена ў шпіталь.
Надзея Талаконьнікава абвясьціла галадоўку 23 верасьня на знак пратэсту супраць цяжкіх умоваў утрыманьня.
17 жніўня 2012 года ўдзельніцы Pussy Riot Надзея Талаконьнікава, Марыя Алёхіна і Кацярына Самуцэвіч былі асуджаныя на два гады калёніі за выступ у маскоўскім храме Хрыста Збаўцы з панк-малебнам «Багародзіца, Пуціна прагані!». Дзяўчат абвінавацілі ў хуліганстве па матывах рэлігійнай нянавісьці. Пакараньне Самуцэвіч неўзабаве было заменена на ўмоўнае.