Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Халезін: Я не аддзяляю палітыку ад тэатру

абноўлена

Мікалай Халезін
Мікалай Халезін

Завяршылася онлайн-канфэрэнцыя з мастацкім кіраўніком Беларускага свабоднага тэатру Мікалаем Халезіным.

Увесь гэты тыдзень на сцэне Шэксьпіраўскага тэатру «Глёбус» у Лёндане ідзе спэктакль Беларускага свабоднага тэатру «Кароль Лір». 28 верасьня ў 16.00 па беларускім часе адбудзецца жывая трансьляцыя, якую арганізуе Totally Theatre Productions у супрацоўніцтве зь Беларускім свабодным тэатрам і сайтам charter97.org.

Трансьляцыю можна будзе глядзець і на сайце svaboda.org.

Упершыню беларуская мова са сцэны шэксьпіраўскага тэатру «Глёбус» (Globe) гучала ў 2012 годзе у рамках тэатральнага фэстывалю Globe to Globe. Тады адбылася прэм’ера «Караля Ліра» ў пастаноўцы Беларускага свабоднага тэатру.

16 верасьня на сайце брытанскай газэты Guardian выставілі кароткамэтражны фільм Connection, сцэнар якога напісаў Мікалай Халезін, ангельскую вэрсію адаптавала драматург Лора Ўэйд, а ў галоўных ролях сыгралі Халезін і вядомы брытанскі актор Джуд Ло.

Чытаць адказы Мікалая Халезіна можна тут
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG