Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Трэба апрануцца ў беларускае і пацярпець


Кіраўнік краіны на «Дажынках» заявіў, што магчымае ўвядзеньне «выязной» пошліны для беларусаў зьяўляецца толькі адным з варыянтаў барацьбы з вывазам валюты з краіны. «З гэтым штосьці трэба рабіць, і ўрад па маім даручэньні над гэтым думае», цытуе яго словы Інтэрфакс.

«Вы ведаеце, колькі чаўнакі-мяшочнікі вывозяць валюты за межы краіны? Памежнікі палічылі — за 2 мільярды даляраў. Калі б гэта ўсё заставалася ў краіне, мы б жылі зусім па-іншаму».

«Кажуць: вы вырабляйце, як на Захадзе, — мы будзем гэтыя транты купляць у Беларусі. Па-мойму, па-першае, нашы някепска сёньня гандлюцць і вырабляюць, і можна нармальна апрануцца. Па-другое, а калі ў гэтай сытуацыі трэба апрануцца ў беларускае і пацярпець? Вось ты вельмі вялікі прыхільнік нямецкага адзеньня, напрыклад, ну, пацярпі ў гэтай сытуацыі. Не, ніхто ж ня хоча! Ён купіў тут даляры ці эўра, адносна нядорага, выехаў, вывез гэтую валюту», — цытуе Лукашэнку БЕЛТА.

На пытаньне журналістаў каго можа тычыцца «выязная» пошліна, Лукашэнка адказаў: «Я ня ведаю, каго яна можа тычыцца. Іншы раз кажу сабе на шкоду. Хоць гэта можна разглядаць як адзін з варыянтаў».

«Я клапачуся не пра тое, каб забараніць выяжджаць нашым грамадзянам. Я перажываю, што мы пад 3 мільярды валюты вывозім штогод. Трэба шукаць нейкія сродкі: добра, ня будзем браць зь цябе 100 даляраў, але будзеш увозіць транты — як у іншых дзяржавах, заплаціш мыта. Гэтыя меры другасныя, часовыя, нават, калі будуць уведзеныя. Мы ўзважым прычыны і прымем рашэньне, каб было добра дзяржаве і народу», — зазначыў Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG