Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менская міліцыя ня хоча бачыць у горадзе Аляксандра Малчанава?


Аляксандар Малчанаў
Аляксандар Малчанаў
Былы палітвязень Аляксандр Малчанаў ня можа перабрацца з Барысава, дзе знаходзіцца на прафіляктычным наглядзе, у Менск. Малчанаў кажа, што знайшоў працу, але пачаць працаваць у сталіцы пакуль ня можа.

«Больш за месяц таму я падаў запыт на перавод мяне пад прафіляктычны нагляд у Менск, але дагэтуль няма адказу. Ня ведаю, ці такая бюракратычная працэдура, ці хто наўмысна гэта робіць? Пераводзяць адзін на аднаго стрэлкі, ці што? Ня ведаю».

Неабходныя паперы з барысаўскай міліцыі ў Менск былі адпраўленыя, але тут марнуюць з адказам, кажа Аляксандр Малчанаў і дадае, што ня толькі знайшоў у Менску працу, але таксама жытло і гатовы пераехаць у любы момант. «Тры месяцы ўжо жыву бяз працы, самі разумееце», — адказаў ён на пытаньне пра матэрыяльнае становішча. Як пачуваецца Аляксандар Малчанаў, пра якога былі зьвесткі, што ён захварэў?

«Нядаўна выпісаўся з шпіталя. Адчуваю сябе добра», — паведаміў былы палітвязень Аляксандр Малчанаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG