Былы дэпутат Вярхоўнага Савету Сяргей Навумчык напісаў кнігу “Дзевяноста першы” – пра год, калі Беларусь здабыла незалежнасьць. Наколькі погляд Сяргея Навумчыка на тагачасныя падзеі розьніцца з поглядамі Вячаслава Кебіча, Станіслава Шушкевіча, Мікалая Дземяньцея, Пятра Краўчанкі, якія таксама напісалі ўспаміны пра той пэрыяд? Пра гэта распавядзе сам аўтар.