ПАДЗЕІ ДНЯ
Сольны канцэрт гурту «Re1ikt» у TNT Rock Club (Менск, Рэвалюцыйная, 9). Пачатак а 21.00.
Парлямэнцкія выбары ў Аўстрыі.
29 верасьня — Сусьветны дзень сэрца.
29 верасьня — Міжнародны дзень глухіх.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1529 — зацьверджаны першы Статут Вялікага Княства Літоўскага, збор законаў фэадальнага права, помнік беларускага пісьменства і юрыдычнай культуры.
У гэты дзень нарадзіліся:
1547 — Мігель Сэрвантэс, гішпанскі пісьменьнік.
1823 — беларускі і польскі паэт Уладзіслаў Сыракомля.
1943 — заснавальнік польскага прафсаюзу «Салідарнасьць», а пазьней прэзыдэнт Польшчы, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Лех Валэнса.
1958 — беларускі пісьменьнік і мастак Адам Глобус. Нарадзіўся ў сям’і пісьменьніка В. Адамчыка. Скончыў пэдагагічнае аддзяленьне Менскага мастацкага вучылішча (1977), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі ўнівэрсытэт (1983). Аўтар кніг, «Парк» (паэзія, 1988), «Адзінота на стадыёне» (зборнік апавяданьняў, 1989), «Сьмерць — мужчына» (1992), «Скрыжаваньне» (1993), «Дамавікамэрон» (1994), «Толькі не гавары маёй маме» (1995), «Койданава» (1997), «Новы дамавікамэрон» (1998), «Post scriptum» (1999), «Браслаўская стыгмата» (2001), «Сшыткі» (2003), «Дом» (2005), «сУчаснікі» (2006).
У гэты дзень памерлі:
1913 — Рудольф Дызэль, нямецкі вынаходнік.
1930 — Ілья Рэпін, расейскі мастак.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
«Жыцьцё пражыў, а сьледу не пакінуў,
пайшоў, сышоў, нібыта й не было...
Ні дома з дрэвам, ні дачкі, ні сына
не засталося. Чыста ўсё сплыло...
Нібыта быў разумны і трывушчы,
нібыта жыў, нібыта працаваў...
Але ня шкодзіў, чарапы ня трушчыў —
дзяцей ня біў, людзей не забіваў...
За гэта добрым словам і згадаюць,
успомняць без праклёнаў і кляцьбы.
А не захочуць, хай не ўспамінаюць...
Такі наш сьвет нікчэмны і слабы.»
Адам Глобус, «Сьлед»