Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чылі зачыняць шыкоўную турму, дзе ўтрымліваюць служак Піначэта


Аўгуста Піначэт
Аўгуста Піначэт

Прэзыдэнт Чылі Сэбаст’ян Піньера абвясьціў, што ён зачыніць шыкоўную турму, у якой адбываюць пакараньне колішнія афіцэры, асуджаныя за злачынствы супраць чалавецтва.

У турме Кардыльера ў зьняволеных ёсьць прыватныя ванныя пакоі, тэнісныя корты, барбекю і басэйн.

Вязьняў перавядуць у іншую турму, дзе яны працягнуць адбываць пакараньні за катаваньні і забойствы, якія ўчынілі ў часы кіраваньня генэрала Піначэта.

Кіраўніца чылійскай апазыцыі Мішэль Бачэлет, якую таксама катавалі ў часы Піначэта, вітала рашэньне зачыніць турму.

Паводле афіцыйных дадзеных , 40 018 чалавек сталі ахвярамі парушэньняў правоў чалавека ва ўмовах дыктатуры, зь іх 3065 былі забітыя ці зьніклі бязь зьвестак.

У верасьні 2013-га споўнілася 40 гадоў з дня вайскована перавароту, які прывёў Аўгуста Піначэта да ўлады, нагадвае ВВС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG