Ён паведаміў праваабарончаму цэнтру «Вясна», што Аўтуховіч нанёс сабе парэзы лязом у вобласьці жывата, але цяпер адчувае сябе добра.
Палітвязень абскардзіў вынесенае раней спагнаньне пракурору Гарадзенскай вобласьці. 24 верасьня адміністрацыя турмы абвясьціла яму адказ пракуратуры, што ягоная скарга перанакіраваная ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў.
Чаму пракуратура адмовілася правесьці праверку — невядома.
Пададзеная дадатковая скарга пракурору Гарадзенскай вобласьці, аднак пакуль на яе няма адказу.
Мікалаю Аўтуховічу 4 верасьня паведамілі, што турэмным кантралёрам 27 жніўня на яго быў складзены рапарт за парушэньне правілаў унутранага распарадку папраўчай установы. Нібыта 26 жніўня пасьля адбою Аўтуховіч не знаходзіўся на сваім спальным месцы. Насамрэч палітвязень прынцыпова выконвае рэжым, паколькі праз тры тыдні ў дачыненьні да яго павінны пагасіць усе спагнаньні.
Як паведаміла 18 верасьня праваабарончае аб’яднаньне «Плятформа» са спасылкай на канфідэнцыйныя крыніцы, ў гарадзенскай турме № 1 Мікалай Аўтуховіч нанёс сабе цяжкія цялесныя пашкоджаньні: у знак пратэсту ўскрыў лязом жывот.
Прычынай стала зьдзеклівае стаўленьне адміністрацыі турмы да асуджанага.
Два гады запар Мікалаю Аўтуховічу выносяць неабгрунтаваныя спагнаньні менавіта ў той момант, калі яму павінны пагасіць усе ранейшыя пакараньні.
Мікалай Аўтуховіч асуджаны на 5 гадоў зьняволеньня за захоўваньне некалькіх патронаў. Прадпрымальнік з Ваўкавыску заявіў у судзе пра перасьлед за змаганьне зь мясцовай уладай, якую ён абвінаваціў у карупцыі.