Да пратэсту далучыліся тэлекампанія «Дождж», інфармацыйныя сайты Lenta. ru, «Эхо Москвы», «Руская планета», «Вялікі горад» і іншыя — нават сайт ляяльнага уладам тэлеканалу «НТВ». У Беларусі таксама шэраг блогераў і фатографаў зьмянілі фотаздымкі ў сацыяльных сетках на чорныя квадраты.
6 верасьня Ленінскі раённы суд Мурманску на 2 месяцы арыштаваў фотажурналіста Дзяніса Сінякова. Ён быў затрыманы на судне Arctic Sunrise ля плятформы «Приразломная», дзе здымаў акцыю Greenpeace для выдання «Лента. ру». Сінякоў зьяўляецца пазаштатным журналістам «Lenta. ру», нягледзячы на гэта, суд абраў для яго такую ж меру стрыманьня, як і для актывістаў Greenpeace, герояў яго рэпартажу.
Як распавёў Радыё Свабода адзін з арганізатараў акцыі, журналіст Міця Аляшкоўскі, чорны колер замест фатаграфіяў — гэта спроба «выказаць салідарнасьць з нашым калегам і сябрам Дзянісам Сіняковым, якога абсалютна незаконна ўтрымліваюць у Мурманску. Гэта зусім ненармальная сытуацыя, таму што фатограф, які выконваў свой журналісцкі абавязак, ня можа быць затрыманы за падазрэньне ў пірацтве пры выкананьні сваіх прафэсійных абавязкаў. Толькі захаваньне незалежнасьці фатографаў і журналістаў зьяўляецца гарантыяй іх свабоднай працы і нават дэмакратыі. На вайне ніхто не затрымлівае фатографаў за ўчыненьне ваенных злачынстваў. Дзяніс, напрыклад, працаваў у Аўганістане, і ніводзін з бакоў канфлікту там яго не арыштоўваў па падазрэньні ў баявых дзеяньнях», — сказаў Аляшкоўскі.
Напярэдадні Ленінскі суд Мурманску прыняў рашэньне арыштаваць на два месяцы амаль ўсіх чальцоў экіпажу судна «Арктыка Санрайз», якія былі затрыманыя 19 верасьня расейскімі памежнікамі пасьля спробы трапіць на нафтаздабыўчую плятформу «Прыразломная» у Пячорскім моры, якая належыць «Газпраму». Абвінавачваньне лічыць, што эколягі парушылі нормы міжнароднага права, і іх падазраюць ў пірацтве. Паводле сьледзтва, быў нанесены матэрыяльны ўрон — пашкоджана судна памежнікаў з-за таго, што яго пратаранілі. Усяго 19 верасьня затрымалі 30 чальцоў экіпажу — прадстаўнікоў некалькіх краін, у тым ліку чацьвёра расейцаў.
______________________________________________________
Сёньня прэс-служба ГА «БАЖ» пацікавілася ў беларускіх калег Дзяніса Сінякова, ці бачаць яны аналёгіі паміж яго сытуацыяй і падзеямі ў Беларусі і ці ёсьць плён ад акцый салідарнасьці журналісцкай супольнасьці.
— Сытуацыі ў Расеі і Беларусі вельмі падобныя тым, што ўлады часта ставяцца да журналістаў, як да ўдзельнікаў акцыі, — гаворыць фотажурналістка Юлія Дарашкевіч, якая сама ня раз праходзіла праз затрыманьні і перашкоды з боку сілавых органаў. — Нашы ўлады ўвесь час забываюць, што журналіст проста абавязаны знаходзіцца ў самай гушчыні падзеяў і перадаваць інфармацыю непасрэдна адтуль.
«Праглядаюцца абсалютна дакладныя аналёгіі зь Беларусьсю, — гаворыць фатограф Уладзімір Грыдзін. — Хоць у дадзеным выпадку падобна, што загад на затрыманьне Дзяніса Сінякова зыходзіць ад мясцовых уладаў. Любыя акцыі салідарнасьці, безумоўна, патрэбныя. Яны зьмянілі сытуацыю ў справе супраць беларускага фатографа Антона Сурапіна, спадзяюся, зьменяць яе і ў справе Дзяніса Сінякова».
Антон Сурапін згодны, што можна параўнаць затрыманьне Сінякова са сваім уласным год таму:
«Я і спадар Дзяніс былі затрыманыя на падставе нейкіх там крымінальных артыкулаў, хоць насамрэч гэта зьвязана з правам на збор, апрацоўку і распаўсюд інфармацыі. Лічу, што сьледчы камітэт Расеі ў максымальна кароткі тэрмін мусіць разабрацца, што фатограф — гэта толькі фатограф, а не пірат, актывіст ці хто-кольвек іншы, і вызваліць Сінякова. Застаецца толькі спадзявацца, што Сінякова выпусьцяць значна раней, чым праз два месяцы. Калі я сядзеў у СІЗА КДБ, тэрмін майго ўтрыманьня пад вартай таксама быў працягнуты на два месяцы, але адпусьцілі пад падпіску пра нявыезд мяне празь месяц і некалькі дзён з моманту затрыманьня. І менавіта таму я ўпэўнены, што любыя акцыі салідарнасьці вельмі патрэбныя!»