Група кампаніяў «Твая сталіца» склала рэйтынг 30 самых дарагіх па кошце жыльля вуліцаў Менску. Узначаліла яго вуліца Піянэрская, якая знаходзіцца ў мікрараёне Дразды насупраць комплексу «Менск-Арэна», кошт мэтру на якой перавышае 3.500 даляраў. У пяцёрку самых дарагіх таксама трапілі вуліцы Карла Маркса (3.180), Камуністычная (3.136), Інтэрнацыянальная (3.023) і Старажоўская (3.005), піша БелаПАН.
"Твая сталіца" вылучае пяць асноўных «дысьлякацыяў» элітнага жыльля. Па-першае, традыцыйна папулярная нерухомасьць у гістарычным цэнтры гораду, у тым ліку кватэры на вуліцах Інтэрнацыянальная, Леніна і Карла Маркса.
Па-другое, новыя элітныя раёны ў акваторыі ракі Сьвіслач (вуліцы Піянэрская, Жасьмінавая, Парніковая і Ваньковіча).
Па-трэцяе, гэта раёны, якія ў савецкія часы называлі «пыжыкаўскімі», — гэта вуліцы Захарава і Пуліхава. Зьяўленне там навабудоўляў дазваляе захаваць да яго высокую цікавасьць.
Стабільным застаецца попыт на дамы па праспэкце Незалежнасьці. Прычым цэнавы дыяпазон кватэраў у розных дамах уздоўж праспэкту істотна адрозьніваецца. Сваю нішу заняла і элітная забудова ў спальных раёнах горада — сучасныя пабудовы ва Ўруччы і ў раёне праспэкту Дзяржынскага.