Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Волкава ніколі не пачынала справу са словаў «гэта немагчыма»


Сьвятлана Волкава
Сьвятлана Волкава

Сябры і калегі ўзгадваюць актывістку Сьвятлану Волкаву, якая загінула ўчора вечарам у аўтамабільнай аварыі

26 верасьня ў 22:35 у Менску на праспэкце Незалежнасьці ў раёне станцыі мэтро «Ўручча» здарыўся няшчасны выпадак з актывісткай дэмакратычнай апазыцыі Сьвятланай Волкавай. Пры спробе перабегчы праспэкт па-за пешаходным пераходам яе зьбіў аўтамабіль Mercedes. Дзяўчына сканала на месцы.

Тое, што ахвярай здарэньня стала менавіта Сьвятлана, пацьвердзіла на апазнаньні яе сястра Алена. Пахаваюць Сьвятлану 28 верасьня. Сваякі вырашылі зрабіць крэмацыю. Дзяўчыне было 29 гадоў.

Алег Корбан, лідэр «Альтэрнатывы»:

Алег Корбан
Алег Корбан
«Я асабіста яе ведаў як актыўную рашучую пазытыўную дзяўчыну. Яна была сябрам шэрагу грамадзкіх арганізацыяў, „Наш дом“, АГП, „Альтэрнатыва“. У сваёй грамадзкай і палітычнай дзейнасьці неаднаразова праходзіла праз рэпрэсіі. Яна была альтруісткай і займалася грамадзкай дзейнасьцю, дабраахвотна здавала сваю кроў, любіла падарожнічаць, любіла аўтаспын, разнастайныя вандроўкі, захаплялася экстрымам, роўпджампінгам. Гэта сучасны экстрэмальны спартовы адпачынак, калі скачуць зь вяроўкамі зь вялікіх вышыняў, напрыклад з даху ці маста. Маладая, толькі пару дзён таму споўнілася 29 год. Вельмі шкада, што так здарылася, што маладое жыцьцё нечакана і трагічна абарвалося, відавочна, яе будзе не хапаць. Ня толькі ейнай сям’і, але і дэмакратычнаму руху»

Намесьнік кіраўніка «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў:

Андрэй Дзьмітрыеў
Андрэй Дзьмітрыеў
«Гэта быў вельмі актыўны чалавечак. Яна была вельмі сьветлая. Ёсьць людзі, якія задаюць шмат пытаньняў і многа гавораць. А гэта быў зусім іншы чалавек, які прыходзіў, слухаў і разумеў, які браў сябе ў кулак і рабіў рэальную працу. Яна дапамагала ў парлямэнцкай кампаніі, потым у лякальнай кампаніі. На яе заўжды можна было разьлічваць. Яе ня трэба было правяраць, што нешта будзе ня так. Яна была пазытыўная і ніколі не пачынала справу са словаў «гэта немагчыма».

Актывістка «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч:

Тацяна Караткевіч
Тацяна Караткевіч
«Яна ў нас з самага пачатку, ад 2010 году, і была сябрам ініцыятыўнай групы Някляева. Я памятаю Сьвятлану вельмі энэргічнай, вельмі сьмелай дзяўчынай. Яна з тых нешматлікіх дзяўчынак, якія сядзелі сёлета суткі. Яна заўжды была пазытыўная, сапраўды была чальцом каманды, зь якой лёгка паразумецца. Добра было разам працаваць. І мы вельмі шкадуем, што так атрымалася».


Сьвятлана Волкава
Сьвятлана Волкава
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG