Працэс па справе чатырох удзельнікаў фэстывалю бегу «Кубак выкліку», які прайшоў 28 верасьня ў Мінску па ініцыятыве беларускіх спартовак Аліны Талай і Аляксандры Герасімені, адбудзецца 30 верасьня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску.
Журналісты і тэхнічныя працаўнікі каманды інтэрнэт-праекту Serabranka. by абвінавачваюцца па ч. 1 арт. 23.34 КоАП (парушэньне вызначанага парадку правядзеньня сходу, мітынгу, вулічнага шэсьця, дэманстрацыі, пікетаваньня і г. д.).
Прычынай затрыманьня, паведаміў БелаПАН кіраўнік праекту Кірыл Жываловіч, хутчэй за ўсё, сталі майкі, у якіх каманда хацела ўзяць удзел у забегу. На іх, у прыватнасьці, быў зьмешчаны партрэт экс-кандыдата на прэзыдэнта, палітзьняволенага Мікалая Статкевіча, а таксама надпіс «Серабранка — за спорт, Беларусь і Статкевіча».
«Наша каманда была афіцыйна зарэгістраваная арганізатарамі фэстывалю. Ніякай палітычнай акцыі са свайго ўдзелу ў забегу мы рабіць не зьбіраліся. Проста, апрануўшы майкі, мы такім чынам палічылі патрэбным выказаць сваю падтрымку былому кандыдату на прэзыдэнта. Ні зь якімі пытаньнямі мы да ўдзельнікаў фэстывалю не прыставалі, не раздавалі ніякіх улётак і ўжо тым больш не пікетавалі», — паведаміў Жываловіч.
У Цэнтральным РУУС затрыманых пратрымалі каля пяці гадзін. У дачыненьні да іх былі складзеныя пратаколы, у якіх гаворыцца аб іх «удзеле ў несанкцыянаваным пікетаваньні, падчас якога яны стаялі перад сцэнай і людзьмі, апрануўшы майкі з партрэтам». На думку міліцыі, гэтым быў парушаны парадак правядзеньня пікетаваньня.
Трое затрыманых — Яўген Напорка, Максім Дубоўскі і Андрэй Вісловіч — да суда будуць знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна. Жываловіча адпусьцілі непасрэдна перад адпраўкай астатніх з РУУС у ЦІП.
«Хутчэй за ўсё, варта выказаць падзяку прэс-сакратару ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандру Ластоўскаму, які прыяжджаў у РУУС і зь якім я вучыўся ў БДУ на адным курсе. Незразумела толькі, чаму не былі адпушчаныя іншыя ўдзельнікі нашай каманды», — сказаў Жываловіч.

На майках быў зьмешчаны партрэт экс-кандыдата на прэзыдэнта, палітзьняволенага Мікалая Статкевіча, а таксама надпіс «Серабранка — за спорт, Беларусь і Статкевіча».