У Гомелі рамантуюць галоўны помнік Леніну на аднайменнай цэнтральнай плошчы. Па ўсім горадзе стаіць яшчэ каля двух дзясяткаў помнікаў «правадыру» — у розным стане. Як да гэтага ставяцца гамельчукі і ці варта выдаткоўваць бюджэтныя грошы на ўтрыманьне і рэстаўрацыю сумнеўных скульптур?
Галоўны помнік Леніну (скульптар Шата Мікатадзэ) на аднайменнай плошчы ў цэнтры Гомеля быў усталяваны ў 1958 годзе — да 40-годзьдзя БССР. Капітальна рамантавалі помнік паўтара дзясятка гадоў таму. Спэцыялісты трэсту «Гомельпрамбуд» здымалі тады мармуровыя пліты з пастамэнту, умацавалі каркас, аднавілі трыбуну, на якую ўзьбіраліся падчас савецкіх рэвалюцыйных сьвятаў мясцовыя партыйныя кіраўнікі, каб вітаць калёны дэманстрантаў.
Цяпер будаўнікі мяняюць чорную гранітную плітку вакол помніка:
«Замест старога новы граніт ставім — сказалі зрабіць да 5 кастрычніка. Гомельскі гарвыканкам — заказчык».
Падрадзілі гарадзкія ўлады на рамонт помніка «правадыру» рабочых спэцкамбінату рытуальных паслуг, і яны жартуюць:
«Фірма «Ў апошні шлях». «Адкрытае акцыянэрнае таварыства „Гомельскі спэцкамбінат“ — рытуальныя паслугі, апошні шлях. Мы так называем: „Апошні шлях“» (сьмяецца).
Суразмоўца лічыць, што трэба ўсе помнікі рэстаўраваць, абы плацілі за «правадыра» грошы:
«Трэба ўсе помнікі рэстаўраваць. Абавязкова — усё ж „правадыр“. Нам хоць дваццаць штук, абы плацілі грошы».
Сярэдняга веку гамяльчук, які назваўся Андрэем, таксама лічыць, што помнік на плошчы трэба захаваць, нават калі на гэта й спатрэбяцца немалыя сродкі:
«Сэнс ёсьць — памяць павінна быць. І павінна заставацца. Мы былі малымі, і нам казалі, які запавет даваў Ленін: „Вучыцца, вучыцца і яшчэ раз вучыцца“. Каб усе памяталі і гісторыю гораду, і краіны — былога СССР».
У горадзе аграмадныя скульптуры Леніну стаяць таксама ўсярэдзіне чыгуначнага вакзалу, каля падшыпнікавага заводу, акцыянэрнага таварыства «Сантэп», хімічнага заводу, заводу «Электраапаратура», на вуліцы Ільіча — усе й не пералічыць. Некаторыя зь іх выглядаюць занядбана — напрыклад, помнік ля збанкрутаванага падшыпнікавага заводу. Фарба на ім патрэскалася альбо адвалілася разам з бэтонам.
Гараджанка Аляксандра мяркуе, што дзеля эканоміі ўладам трэба падумаць, як паступіць з процьмай помнікаў «правадыру»:
«З мэтай эканоміі — трэба думаць. Зрэшты, можна нейкае месца вызначыць і зрабіць нешта накшталт музэя. Увогуле, шкада дзядзьку… выбачайце, Уладзімера Ільіча Леніна. Дапусьцім, раней перад заводамі была партрэтная галерэя — ударнікі камуністычнай працы. Прыяжджалі замежнікі й пыталіся: «Гэта што ў вас — могілкі?»
Маладая маці Кацярына: «Мая думка такая: зладзіць аўкцыён помнікаў. Каму трэба — на самавываз. Усе, якія не запатрабаваныя ў горадзе. Ёсьць вуліца Леніна — і гэтага дастаткова. Калі ж водзяцца ў гораду лішнія грошы, то лепей іх патраціць на дзяцей. Ёсьць дзеці, якім патрэбна дапамога. Бацькі ня ў стане забясьпечыць ім годны ўзровень жыцьця».
Рабочы хімічнага заводу Аляксей, гледзячы на высачэзны помнік «правадыру», апавядае:
«Я ніколі не падтрымліваў ленінцаў. Вельмі шмат людзей загубілі. Гэтыя помнікі Леніну — і той у цэнтры, які стаіць сьпінаю да царквы — пазносіць, каб не перашкаджалі. Леніну — усе. Думаю, што варта перамалаціць іх на шчэбень і лепш дарогу засыпаць. Не заслужыў».