Дадатковы адпачынак прызначаўся дзяржаўным працаўнікам за тое, што яны вымушаныя на працы карыстацца кампутарам. Гэта чарговы ашчаджальны захад, які павінен паспрыяць вырашэньню эканамічных праблемаў Грэцыі.
Расейскіх геяў і лезьбіянак запрашаюць жаніцца ў Данію. Пра гэта паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода ў Скандынавіі Сяргей Джанян.
У Беларусі найбольш чытаюць у параўнаньні з іншымі краінамі СНД — на тысячу чалавек тут прыпадае 392 карыстальнікі публічных бібліятэк.
Апошні дзейны рэактар японскай АЭС «Оі» на паўднёвым-захадзе выспы Хонсю сёньня спыняе працу.
Сырыя далучаецца да міжнароднай Канвэнцыі аб забароне хімічнай зброі 14 кастрычніка. Пра гэта паведаміў прэс-цэнтр ААН, які ў суботу атрымаў ад Дамаску ўсе неабходныя дакумэнты.
У штаце Нью-Ёрк у доме састарэлых у ноч на нядзелю ва ўзросьце 112 гадоў памёр Салусьціана Санчэс-Бласкес.
Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
На турнір прыбылі клюбы з Горадні, Наваградку, Баранавічаў і Менску. Перад пачаткам замкавы падворак абсьледаваў сапёр з аўчаркай.
На мяжы ў сябра АГП Аляксандра Малочкі мытнікі канфіскавалі кнігу Валера Карбалевіча «Аляксандар Лукашэнка. Палітычны партрэт».
У Мікалая Аўтуховіча абвастрылася хвароба зубоў — яму тэрмінова патрэбная апэрацыя.
Валянціна Аліневіч цытуе ліст сына: «Калі заканчваў радыётэхнічны ўнівэрсытэт, ніколі ня мог падумаць, што зноў давядзецца сесьці за парту».
Марына Адамовіч: «Вылучэньне Бяляцкага, Лобава і Статкевіча на прэмію імя Сахарава ёсьць прызнаньнем іх рэальнай барацьбы за правы чалавека ў Беларусі».
Сярод студэнтаў па ўсім сьвеце нямала і беларусаў. Ці разьлічваюць яны вярнуцца на радзіму? Гутарка з другакурсьнікам Лютэранскага каледжу ў Аёве
Бірманская дысыдэнтка Зін Мар Аун правяла ў турме 11 гадоў. Зь іх 7 — у адзіночнай камэры.
Нацыянальны статыстычны камітэт паведамляе, што рост коштаў на бульбу сёлета склаў 164 адсоткі. Адмыслоўцы тлумачаць гэтую зьяву інфляцыйнымі працэсамі і агульным ростам коштаў на тавары, паслугі і прадукты харчаваньня.
Сёньня раніцай на беларуска-ўкраінскай мяжы зь цягніка былі зьнятыя беларускія праваабаронцы Натальля Манькоўская (актывістка руху ў абарону сэксуальных меншасьцяў) і Міхаіл Мацкевіч (Цэнтар прававой трансфармацыі). Абодва вярталіся ў Менск з канфэрэнцыі.
14-15 верасьня ў Лідзе адзначаць 690-годзьдзе гораду. Яго пачаткі заклаў вялікі князь Гедзімін, пабудаваўшы ў 1323 годзе замак. У яго сьценах два дні будзе праходзіць рыцарскі турнір «Меч Лідзкага замка».
Удзельнікаў акцыі затрымалі па дарозе да Валадаркі. Сярод затрыманых былі журналісты Радыё Свабода і «Нашай Нівы». Усяго затрымалі больш за 10 чалавек.
На 14 верасьня заплянаваная хвіліна маўчаньня па Ігару Пцічкіну. Акцыя павінна адбыцца каля менскай турмы на вуліцы Валадарскага, а 13-й гадзіне.
Традыцыйна гарадзкое сьвята адбываецца ў другую суботу верасьня. Сёлета Менску спаўняецца 946 гадоў з моманту першага згадваньня ў «Аповесьці мінулых гадоў».
Няма розьніцы між Новым Годам і Днём Гораду? Усё зроблена пад адзін трафарэт? Няма розьніцы што сьвяткаваць? Няма грошай ці жаданьня на сьвяткаваньні? Як і што сьвяткуюць у Беларусі — адказы ў новай «Голай праўдзе».
Як заявілі ў амэрыканскай авіякампаніі United Airlines, пасажыры, якія практычна бясплатна атрымалі квіткі, змогуць імі скарыстацца.
Паводле навукоўцаў Менскага мэдунівэрсытэту, у дарожна-транспартных здарэньнях па ўсёй Беларусі штогод гіне ў сярэднім прыкладна 1600 чалавек.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Рэжысэр Юры Хашчавацкі, аўтар дакумэнтальнага фільму «Звычайны прэзыдэнт» і анімацыйнага вобразу Аляксандра Лукашэнкі ў перадачы «Экспэрт» на тэлеканале Белсат разважае, чаму беларуская сыстэма прадукуе абсурды і хто можа гэта спыніць.
16 верасьня, у чатырнаццатую гадавіну гвалтоўнага зьнікненьня Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, у Эйндховэне (Нідэрлянды) пройдзе традыцыйная штогадовая цырымонія памяці зьніклых беларусаў.
У паўднёвых абласьцях Кіргізстану прадстаўнікі кампаніі «Сябры-Достор» праводзяць кансультацыі па наборы патэнцыйных мігрантаў, якія шукаюць працу ў Беларусі.
На Гомельшчыне пасьля цёплых верасьнёўскіх дажджоў пайшлі ў рост грыбы. Але далёка ня ўсе грыбнікі-гандляры правяраюць свае грыбы на радыяцыю.
Ці сапраўды беларускія цэны можна назваць нізкімі ў параўнаньні зь іншымі краінамі? Чаму тады беларусы масава выяжджаюць за мяжу па пакупкі?
Афіцыйныя экспэрты прызналі кнігу Алеся Бяляцкага такой, якая можа нанесьці ўрон іміджу Рэспублікі Беларусь.
«Газпром» абяцае пабудаваць на месцы аўтавакзала «Маскоўскі» самы высокі будынак у беларускай сталіцы.
Італьянская газэта La Repubblica апублікавала ліст, які Папа рымскі Францішак накіраваў выдаўцу і былому рэдактару гэтага выданьня Эўджэніё Скальфары. У лісьце Папа адказаў на пытаньні Скальфары пра веру і сучаснасьць.
Сваякі Ўладзіслава Лазара і парафіяне ягонага прыходу ў Барысаве ня вераць у віну ксяндза, якога КДБ абвінавачвае ў пасобніцтве шпіянажу.
«Больш прымаць важных рашэньняў! 100-даляравая пошліна на выезд — сур’ёзная заяўка на наступны год!»
16 верасьня а 18-й на сядзібе БНФ у Менску адбудзецца прэзэнтацыя 42-й кнігі з сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе».
Грамадзянін Беларусі Сяргей Балтуцкі, якога судзяць у ЗША, прызнаў, што закупіў вайсковае абсталяваньне, але заявіў, што прадаваў яго ў Беларусі паляўнічым, а не тэрарыстам.
У Мінабароны Беларусі паведамілі пра гібель афіцэра Ваеннай акадэміі.
Сяргей Рыжоў, прадстаўнік лекара Ігара Паснова, сустрэўся з намесьнікам галоўнага лекара віцебскага цэнтру псыхіятрыі і наркалёгіі Ігарам Сьвіркуновым.
Асуджаная на восем гадоў швэдзкай турмы за спробу забойства былога мужа беларуска Вольга Класкоўская пачала весьці ў турме дзёньнік «Стакгольмская палоньніца».
Ксёндз Уладзіслаў Лазар затрыманы органамі КДБ і знаходзіцца ў СІЗА КДБ у Менску. Яго абвінавачваюць паводле крымінальнага артыкулу ў саўдзеле ў здрадзе дзяржаве.
14 чалавек загінулі ў пажары, які адбыўся ў псыханэўралягічным інтэрнаце «Аксачы».
Праект Беларускай АЭС сёньня прадставілі ў штаб-кватэры МАГАТЭ ў Вене.
Пра працу дыпкур'ера раскажа госьць эфіру, былы дыплямат Міхаіл Бацян.
Лошыцкі парк — унікальная зьява для Менску. Асабліва ў разгар нарыхтоўкі ўраджаю.
Прэзыдэнцкая ініцыятыва па ўвядзеньні 100-даляравай пошліны на выезд зь Беларусі ўсхвалявала як экспэртаў, так і простых грамадзянаў.
Каталіцкі касьцёл атрымаў ад уладаў пацьвярджэньне аб арышце ксяндза Лазара за «здраду дзяржаве». Яму пагражае да 15 гадоў зьняволеньня
Эўрапарлямэнт ва ўхваленай сёньня рэзалюцыі па Беларусі заклікае ўлады вызваліць палітвязьняў і абяцае новы ўзровень дачыненьняў.
У Бабруйску дзесяць сяброў Свабоднага прафсаюзу Беларускага судзяцца з адміністрацыяй заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў.
Жыхары Першамайскага раёну Менску распачынаюць падрыхтоўку да правядзеньня мясцовага рэфэрэндуму. Яны пратэстуюць супраць таго, як забудоўваецца іх раён.
Загрузіць яшчэ