ПАДЗЕІ ДНЯ:
Менск. Лятучы ўнівэрсытэт пачынае трэці сэзон лекцый "Urbi et Orbi". На тэму "Мысьленьне і крыўда, або Чаму рэчаіснасьць не падпарадкоўваецца нашым загадам і што рабіць, каб было іначай" разважае філёзаф, мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч. Лекцыя адбудзецца ў галерэі "Ў", пачатак а 18.30.
Полацак. У межах кампаніі “Будзьма Беларусамі!”у Музэі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я адбудзецца майстар-кляс-лекцыя знаўцы беларускага ткацтва Пятра Цалкі. Пачатак: 16.30
Жлобін. Фэстываль-кірмаш Дажынкі.
Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
15-ты дзень нараджэньня кампаніі Google.
Усясьветны дзень турызму
1605 — перамога войска польнага гетмана літоўскага Яна Караля Хадкевіча над швэдамі пад Кірхгольмам
1821 — Мэксыка атрымала незалежнасьць ад Гішпаніі
1920 — войскі Станіслава Булак-Балаховіча занялі Пінск.
1941 — Сырыя абвясьціла сябе незалежнай дзяржавай
У гэты дзень нарадзіліся:
1533 — Стэфан Баторы, кароль Рэчы Паспалітай, вялікі князь літоўскі
1871 — італьянская паэтка Грацыя Дэледа (пам.1936), ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры (1926).
1882 — Міхаіл Кахановіч, беларускі палітычны дзяяч, пэдагог, рэдактар, публіцыст, першы дырэктар Віленскай беларускай гімназіі
1892 — Сяргей Баран, грамадзкі і культурны дзяяч, пэдагог; заснавальнік Гарадзенскай беларускай гімназіі, пасол польскага сойму ў 1922—1927 гадох. У 1933 годзе быў арыштаваны НКВД і памёр у ГУЛагу, год сьмерці невядомы.
1903 — Вера Харужая, дзяячка вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, адзін з арганізатараў антыфашысцкага падпольля ў Віцебску, публіцыстка.
1909 — Лукаш Калюга, беларускі пісьменьнік
У гэты дзень памерлі:
1551 — Ян Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ
1700 — Інакенцій XII, Папа Рымскі
1917 — Эдгар Дэга, францускі мастак
1958 — Аляксей Туранкоў, беларускі кампазытар
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
“Зь белым сьцягам наперадзе, зь верай у Бога і ў сваю справу я іду са сваімі арламі-партызанамі і клічу да сябе ўсіх, хто ведае і памятае бацьку Балаховіча і верыць яму. Тысячы вашых сялян ідуць са мной, няма сілы, якая можа зламаць гэтую вялікае сялянскае войска».
З улёткі войскаў Станіслава Булак-Балаховіча да беларускіх сялян.