Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грэцыі запалілі алімпійскі вагонь, каб перадаць яго ў Расею

У грэцкай Алімпіі пачалася эстафэта алімпійскага агню, якая завершыцца ў лютым у расейскім горадзе Сочы, дзе распачнуцца гульні Зімовай Алімпіяды 2014 года.

Цырымонія запальваньня агню адбылася ля руінаў старажытнагрэцкага храма багіні Геры. Вярхоўная жрыца, ролю якой выканала актрыса Іна Менегакі, запаліла алімпійскі агонь ад сонечных прамянёў. Галоўная ўмова цырымоніі запальваньня — адсутнасьць якіх-небудзь штучных крыніц вагню. Паходня павінна загарэцца толькі з дапамогай сонечных прамянёў, адлюстраваных ад вялікага ўвагнутага люстэрка.

Грэцкі этап эстафэты працягнецца да 5 кастрычніка. У гэты дзень у Афінах вагонь будзе перададзены расейскаму боку. Чартарным рэйсам паходню даставяць у Маскву, дзе пачнецца расейскі этап эстафэты.

Паходня алімпійскага вагню будзе пранесена праз тры тысячы гарадоў і вёсак Расеі і пераадолее тысячы кілямэтраў.

На расейскім этапе эстафэты агонь пранясуць каля 14000 удзельнікаў, сярод якіх алімпійскія чэмпіёны. 7 лютага 2014 года ад алімпійскай паходні будзе запалены Алімпійскі вагонь і пачнуцца зімовыя Алімпійскія гульні ў Сочы. Цырымонія закрыцьця Гульняў адбудзецца 23 лютага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG