Бярыце ўдзел у размове з былым палітвязьнем.
Міністэрства адукацыі прызнала, што ў Аўсянкаўскай сярэдняй школе з пункту гледжаньня гатоўнасьці да навучальнага году ёсьць недахопы.
Чарнігаўская і Жытомірская мытні Ўкраіны забаранілі ўвозіць зь Беларусі прадукцыю, якая павінна праходзіць вэтэрынарна-санітарны кантроль.
За пэрыяд незалежнасьці Беларусі колькасьць помнікаў Леніну на Гарадзеншчыне зьменшылася.
Лекару Ігару Паснову, зьмешчанаму на прымусовае лекаваньне ў віцебскі абласны цэнтар псыхіятрыі і наркалёгіі, удвая павялічылі дозу прэпаратаў-нэўралептыкаў.
Індэкс складзены сярод краін Усходняга партнэрства. Украіна заняла 4-е месца. На першым Грузія, на другім Малдова, на трэцім Армэнія. Апошняе месца заняў Азэрбайджан.
Пэтэр Стана, прэс-сакратар камісара Эўразьвязу ў пытаньнях пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва Штэфана Фюле, сказаў нашаму радыё з нагоды вызваленьня Аляксандра Францкевіча:
Сёньня ў судзе Фрунзенскага раёну Менску адбыўся суд за парушэньне статусу беларускай мовы супрацоўнікам ЖЭСу.
Заснаваньне тэалягічнага каледжа ў Менску адпавядае заклікам ІІ Ватыканскага Сабору і Рымскіх Пантыфікаў аб павелічэньні ролі сьвецкіх людзей у жыцьці Царквы. Пра гэта заявіў Мітрапаліт Менска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Афіцыйнае папярэджаньне за працу без акрэдытацыі на замежны СМІ падпісаў намесьнік пракурора Віцебскай вобласьці Георгі Каранько.
Як паведамляе сайт invictory.com, беларускі ЛГБТ-актывіст Валянцін Цішко «стаў дыяканам».
У Менску і Маскве ў верасьні пасьля летняга перапынку адновяцца курсы беларускай мовы «Мова ці кава».
64-гадовая амэрыканка Даяна Наяд пераплыла Фларыдзкую затоку. Яна адолела 177 кілямэтраў ад Гаваны да архіпэлягу Фларыда-Кіс за 53 гадзіны.
Улады далёкаўсходняга расейскага горада Камсамольск-на-Амуры з-за пагрозы падтапленьня экстранна эвакуіруюць жыхароў пасёлка імя Мендзялеева.
Пасьля летняга перапынку аднаўляецца «Маратон салідарнасьці». 3 верасьня пройдзе акцыя ў падтрымку ксяндза Ўладзіслава Лазара, які з 31 траўня знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
3 верасьня ў 5.30 ранку з калёніі «Воўчыя норы» ў Івацэвічах вызвалены палітвязень Аляксандар Францкевіч.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя распаўсюдзіла паведамленьне з заклікам дамагацца вызваленьня віцебскага лекара Ігара Паснова
Бацькам адзінай у Магілёве школьніцы, якая вучыцца на беларускай мове, Ялінкі Салаўёвай, не ўдалося знайсьці аднаклясьнікаў для сваёй дачкі.
Арганізатарку падарожжа «Стылягі на роварах» спадарыню Ірыну суд Маскоўскага раёну Менску аштрафаваў на 20 базавых велічыняў (2 мільёны рублёў).
Прадпрымальнік Ільля Дабратвор, які быў затрыманы 30 жніўня, асуджаны на 5 сутак арышту.
Тры гады таму, у верасьні 2010 году, яго арыштавалі па справе анархістаў. Пасьля вызваленьня над ім будзе ўсталяваны нагляд на паўгода.
Айцец Андрэй Абламейка: «Айцец Ян Матусевіч — першы дэкан Беларускай грэка-каталіцкай царквы. Зь яго пачалося адраджэньне нашай царквы ў Беларусі…»
Выкладчыкі і навучэнцы Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа адзначылі пачатак новага навучальнага году імправізаванай лінейкай пад сьценамі суду Цэнтральнага раёну Менску.
Сябры Таварыства беларускай мовы лічаць, што беларускамоўнага навучаньня няма ня толькі з прычыны пазыцыі ўладаў, але і таму, што дзеля гэтага не прыкладаюць намаганьняў бацькі.
Лекар Ігар Пасноў, які неаднойчы выступаў з крытыкай абласных уладаў і зьвяртаў увагу на недасканалую працу віцебскіх мэдычных установаў, у тым ліку і праз Радыё Свабода, ужо два тыдні як у псыхіятрычным шпіталі.
Паводле досьледу, апублікаванага нядаўна ў часопісе Oxford Economic Papers, сярэдні рост мужчын у Эўропе паміж 1870-1980 гг. павялічыўся на 11 сантымэтраў.
Амінь, таварышы салдаты, афіцэры, генэралы чырвонасьцяжнай арміі за пазухай у бога нашага, славянскага і праваслаўнага.
Аляксандра Герасіменя прыняла ўдзел ва ўрачыстым адкрыцьці 25-мэтровага басэйна ў Быхаве, а таксама выступіла госьцяй на круглым стале, прысьвечаным Дню Беларускай пісьменнасьці.
Узровень вады ў рацэ Амур паблізу Камсамольска-на-Амуры ў панядзелак перавысіў адзнаку восем мэтраў.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У Драгічынскім раёне ліквідуюць наступствы парыву на магістральным нафтаправодзе Мазыр — Берасьце, паведамілі БЕЛТА ў МЧС Беларусі. Аварыя адбылася каля вёскі Скібічы.
Былы прэзыдэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Нэльсан Мандэла быў выпісаны з шпіталя і дастаўлены ў свой дом у Ёганэсбургу, дзе працягне курс інтэнсіўнага лячэньня, гаворыцца на сайце офісу паўднёваафрыканскага прэзыдэнта.
Японскія спэцыялісты зарэгістравалі на атамнай электрастанцыі «Фукусіма» новы ўсплёск радыеактыўнасьці.
Радыё Свабода публікуе разьдзелы кнігі Анатоля Лябедзькі «108 дзён і начэй у засьценках КДБ».
Заснавальніцы руху FEMEN заявілі, што 30 жніўня пакінулі Ўкраіну з-за палітычнага перасьледу з боку ўлады.
«У нас жартуюць, што зараз гэтак жа Лукашэнку могуць закрыць у Расеі», — сказаў у інтэрвію Свабодзе працаўнік першага рудніка «Беларуськалія».
Член Вярхоўнага суду ЗША Рут Бэйдэр Гінзбург зарэгіструе сёньня ў Вашынгтоне шлюб аднаполай пары.
Цырымонія прайшла па пратэстанцкім абрадзе і доўжылася прыкладна гадзіну. На ёй прысутнічалі каля 150 чалавек.
У каледжы можна будзе атрымаць веды ў галіне тэалёгіі, філязофіі, катэхізацыі, біблістыкі, літургіі, гісторыі, касцёльнага права.
Адкрыцьцё трэцяга па велічыні лядовага палаца пераносіцца ўжо трэці год.
У Беларусі сёлета ўпершыню сядуць за парту 99 тысяч першаклясьнікаў , а ўсяго ў краіне 915 тысяч школьнікаў.
Бойка памідорамі ў Гішпаніі, вызваленьне Зьмітра Дашкевіча ў Беларусі, процістаяньне ў Сырыі, фэст у Кітаі.
Як паўсюль у краіне, новы навучальны год пачынаецца і ў месцах пазбаўленьня волі.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
У Гомелі ўтворана яшчэ адна апазыцыйная кааліцыя — «За справядлівыя выбары для лепшага жыцьця „Талака“».
У Воршы адзін з двух гарадзкіх мастоў праз Дняпро ня першы год у аварыйным стане. Грошай на рамонт моста няма, на лядовы палац — ёсьць.
Загрузіць яшчэ