Апошні пацыент, які лячыўся ад COVID-19, у нядзелю быў абвешчаны здаровым. На працягу апошніх двух тыдняў у краіне ня выявілі ніводнага выпадку заражэньня.
У летнія месяцы павялічваецца актыўнасьць рознага кшталту інсэктаў, у тым ліку і хатніх мух. Некаторыя кажуць, што яны могуць быць пераносчыкамі каранавірусу. Ці праўда гэта?
Увесь травень штодня давалася практычна аднолькавая статыстыка: плюс дзевяць сотняў новых выпадкаў, 4–6 прызнаных сьмерцяў за суткі.
«Ёсьць магчымасьць пайсьці „ў дэкрэт“. Жонка таксама ў лякарні працуе, баюся, каб ня мела праз мяне праблем і яна. Але яна мяне цалкам падтрымлівае. Пайду „ў дэкрэт“ у крайнім выпадку».
Аналіз статыстыкі правядуць па заканчэньні эпідэміі, бо пакуль паказьнікі і мэтады іх аналізу даюць «ацэначныя меркаваньні».
Ад 15 чэрвеня ўстановы аховы здароўя абласнога ўзроўню зьбіраюцца паэтапна вяртаць у звычайны рэжым працы.
У пачатку чэрвеня штодзень выяўляюць да 130 тысяч новых выпадкаў, хоць вясной выяўлялі па 70–100 тысяч за дзень.
АНТ не згадаў новы загад, які зьмяніў пратакол лячэньня, паводле якога цяпер не чакаюць двух адмоўных тэстаў, а выпісваюць са шпіталяў на 14-ы дзень.
Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу і выбарчай кампаніі, за 7 чэрвеня
У Расеі за апошнія суткі выяўлена 8984 выпадкі заражэньня каранавірусам, сьведчыць афіцыйная статыстыка. Зь іх толькі 1956 выпадкаў — у Маскве, якая да сярэдзіны траўня была асноўным месцам распаўсюджваньня хваробы.
Па стане на 7 чэрвеня ў Беларусі 48 630 выпадкаў каранавірусу. За ўвесь час памерлі 269 пацыентаў.
Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу і выбарчай кампаніі, за 6 чэрвеня
Наколькі ўдзел у вулічных пратэстах і масавых акцыях у цяперашні час пабольшвае рызыку заражэньня каранавірусам? Адказваюць амэрыканскія мэдычныя экспэрты.
Упершыню з пачатку эпідэміі на працягу чатырох дзён колькасьць новых выяўленых інфікаваных менш, чым колькасьць новых ачунялых і памерлых, паводле афіцыйнай статыстыкі.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ў Магілёве заявіў, што ў краіне паступова праблема каранавіруса адыходзіць, у тым ліку ў Магілёве сытуацыя цяпер складваецца цалкам шчасна.
Захворваньне на COVID-19 пайшло на зьніжэньне ў Менску, Менскай і Віцебскай абласьцях, паведаміла намесьніца міністра аховы здароўя Алена Богдан.
Прынамсі 21 мэдычны супрацоўнік, што быў хворы на COVID-19 ці пнэўманію, памёр за два апошнія месяцы эпідэміі ў Беларусі. Зьвесткі пра ахвяр эпідэміі каранавірусу Свабода зьбірае ў праекце «Сьпіс памяці».
Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, а таксама выбараў у Беларусі, за 5 чэрвеня.
Не было агляду, не было ніводнага пытаньня пра мой стан. Мы проста абмяняліся паперкамі.
Больш за 40 грузавікоў даставілі ў Менск апараты штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, лекі, маскі, антысэптыкі і тэсты.
41,38 рубля для рэзыдэнтаў краіны і 56,63 для нерэзыдэнтаў.
А паводле «Яндэксу», актыўнасьць на вуліцах Менску складае каля 80% ад звычайнай.
Нарвэскі беларус, пераможца «Эўравізіі», сёлета ў студзені пачаў курс рэабілітацыі. Сёньня сьпявак выдаў новыя песьні, праца над якімі была часткай тэрапіі.
Днём раней паведамілі пра 45 981 выяўлены выпадак COVID-19 (плюс 865 за дзень) і 253 пацьверджаныя сьмерці інфікаваных (плюс 5 за дзень).
«Быў момант, калі адначасова на бальнічных былі да 100 чалавек, але цяпер такога няма, цяпер на бальнічным адзінкі».
«Каб узмацніць работу ў непашырэньні эпідэміі, мы адправілі ў Беларусь кіраўнікоў кадравай службы з досьведам працы і ў ASE, і ў канцэрне „Росэнергоатом“».
Гэта здарылася пасьля таго, як аўтары не змаглі падаць зьвесткі для праверкі сапраўднасьці крыніц дасьледаваньня.
Увесь сьвет акрамя Расеі, ААН і WHO?
Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, а таксама выбараў у Беларусі, за 4 чэрвеня.
Бялыніцкі райвыканкам 3 чэрвеня ўвёў абавязковы масачны рэжым ва ўстановах і арганізацыях.
4 чэрвеня старшыня Гомельскага аблвыканкаму Генадзь Салавей сустрэўся з бацькамі дзяцей-інвалідаў, выхаванцаў цэнтру «Радуга». Ён абяцаў, што рашэньне аб ліквідацыі цэнтру, прынятае Мазырскім райвыканкамам, адменяць.
У Ашгабаце 3 чэрвеня ўлады правялі масавы роварны заезд, які ўзначаліў прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдаў.
47 грузавікоў з 300 тонамі гуманітарнай дапамогі для барацьбы з эпідэміяй COVID-19 выправіліся з Польшчы ў Беларусь у чацьвер, 4 чэрвеня. 5 чэрвеня груз прыбудзе на Горадзеншчыну і ў Менск, паведаміла польская амбасада ў прэс-рэлізе.
Увесь травень штодзень публікавалася практычна аднолькавая статыстыка: плюс дзевяць сотняў новых выпадкаў, 4–6 прызнаных сьмерцяў за суткі.
Паводле стану на 4 чэрвеня, ва ўсім сьвеце каранавірусная інфэкцыя дыягнаставаная ў больш чым 6,5 мільёна чалавек. Гэта вынікае з дадзеных унівэрсытэту Джонза Гопкінза.
Марына В. працуе загадчыцай аддзелу ў адной зь дзяржаўных навуковых устаноў Менску. На пачатку красавіка яна тры тыдні хварэла на цяжкую пнэўманію, дагэтуль ня можа выйсьці на працу з прычыны дрэннага стану здароўя і задышкі.
Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, а таксама выбараў у Беларусі, за 3 чэрвеня.
Берасьцейскі гарвыканкам заявіў пра пік захворваньняў на COVID-19 у горадзе.
Колькасьць выпісаных рэкордная: 976 за дзень. Колькасьць новых выпадкаў «стандартная» — больш за месяц прыблізна аднолькавая, каля 900.
Швэдзкі эпідэміёляг, аўтар ідэі некарантыну прызнаў, што яго стратэгія барацьбы з каранавірусам прывяла да занадта шматлікіх сьмерцяў. Ён пераканаў сваю краіну пазьбегнуць строгага карантыну і локдаўну.
40-гадовая Ала Грыгарэвіч памерла 24 красавіка. Яна жыла ў вёсцы Міханавічы ў Менскім раёне, а працавала ў мэдычным цэнтры «Інвітро» ў Менску.
На мапе можна пабачыць, колькі нарукаўнікаў даставілі ў кожны раён краіны або колькі канцэнтратараў кіслароду яшчэ чакаюць беларускія мэдыкі.
Звычайна ўлетку, калі горача, людзі значна менш хварэюць на грып, чым у больш халодную пару году. Ці праўда, што сьпякотнае надвор'е прадухіляе захворваньне на COVID-19?
У Кітаі, па дадзеных Камісіі грамадзкай аховы здароўя, цягам сутак выяўлена адна сымптаматычная каранавірусная інфэкцыя і чатыры бессымптомныя інфэкцыі.
Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, а таксама выбараў у Беларусі, за 2 чэрвеня.
Цяпер ня трэба чакаць двух адмоўных тэстаў, каб пацыента з каранавірусам выпісалі са шпіталя. Хворых зь лёгкай формай выпісваюць праз 14 дзён з адным адмоўным тэстам. Калі тэст станоўчы, бальнічны закрываюць на 21-ы дзень.
У Кіеве прыкладна 500 прадстаўнікоў Украінскай рэстараннай асацыяцыі выйшлі на акцыю пратэсту каля будынку ўраду з патрабаваньнем зьняць усе абмежаваньні на працу кавярняў і рэстаранаў, уведзеных з прычыны распаўсюджваньня каранавірусу.
Ці павялічваюць рызыку захварэць на каранавірус тысячныя чэргі на перадвыбарчых пікетах у Менску і іншых гарадах краіны? Сытуацыю на просьбу Свабоды камэнтуе кандыдат мэдычных навук, былая загадчыца катэдры дзіцячых інфэкцыйных хваробаў Менскага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту Іна Германенка.
Увесь травень штодзень публікавалася практычна аднолькавая статыстыка: плюс дзевяць соцень новых выпадкаў, 4–6 прызнаных сьмерцяў за суткі.
Міністэрства абароны Расеі выбрала 50 добраахвотнікаў зь ліку вайскоўцаў для клінічных выпрабаваньняў вакцыны ад COVID-19. Пра гэта паведамляюць расейскія інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на заяву вайсковага ведамства.
Загрузіць яшчэ