Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ашгабаце правялі масавы роварны заезд на чале з прэзыдэнтам, які адмаўляе, што ў краіне ёсьць каранавірус


Гурбангулы Бэрдымухамэдаў адзначае Ўсясьветны дзень ровара, 3 чэрвеня 2020
Гурбангулы Бэрдымухамэдаў адзначае Ўсясьветны дзень ровара, 3 чэрвеня 2020

У Ашгабаце 3 чэрвеня ўлады правялі масавы роварны заезд, які ўзначаліў прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдаў. Як паведамляе туркмэнская служба Радыё Свабода, на мерапрыемства сагналі тысячы простых грамадзян і чыноўнікаў. Агулам у заезьдзе ўзялі ўдзел каля сямі з паловай тысяч чалавек.

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі​

Таксама ў Ашгабаце з нагоды Ўсясьветнага дня ровара, які адзначаўся 3 чэрвеня, адкрылі 30-мэтровы помнік ровару.

Масавыя роварныя заезды прайшлі і ў іншых гарадах і рэгіёнах Туркмэністану. Карэспандэнты Радыё Свабода высьветлілі, што ў Лябапскім вілаяце (вобласьці) удзельнічаць у гэтых захадах улады прымушалі бюджэтнікаў. Яны прымушалі работнікаў культуры сьпяваць і танцаваць, а тым, хто адмаўляўся ад удзелу, пагражалі звальненьнем і нават скасаваньнем дыплёмаў.

Масавы роварны заезд прайшоў на тле пандэміі каранавірусу, але ўлады Туркмэністану адмаўляюць, што ў краіне ёсьць хворыя на каранавірусную інфэкцыю. На пачатку траўня ўлады адмянілі запрашэньне для экспэртаў Сусьветнай арганізацыі здароўя (САЗ), якія зьбіраліся дасьледаваць сытуацыю з COVID-19 у Туркмэністане. Аднак 3 чэрвеня дырэктар Эўрапейскага рэгіянальнага бюро САЗ Ганс Клюгэ паведаміў, што САЗ усё роўна знаходзіцца ў пастаянным дыялёгу з прадстаўніцтвам у Туркмэністане, і на працягу пары тыдняў паездка місіі САЗ у Туркмэністан усё ж будзе арганізавана.

Прэзыдэнт Гурбангулы Бэрдымухамэдаў любіць коней і ровары. Менавіта таму да Дня ровара ў Туркмэністане чыноўнікі рыхтуюцца асабліва старанна, а СМІ ўслаўляюць роварны спорт.

У красавіку 2018 году з ініцыятывы прэзыдэнта Туркмэністану Генэральная асамблея ААН абвясьціла 3 чэрвеня Ўсясьветным днём ровара. У чэрвені летась роварны заезд, праведзены ў Ашгабаце, быў занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG