Лінкі ўнівэрсальнага доступу

#ByCovid19 паказалі на мапе, што куды даставілі і дзе мэдыкі яшчэ чакаюць дапамогі


Адзін з ініцыятараў грамадзянскай кампаніі #ByCovid19 Андрэй Стрыжак, архіўнае фота
Адзін з ініцыятараў грамадзянскай кампаніі #ByCovid19 Андрэй Стрыжак, архіўнае фота

На сайце грамадзянскай кампаніі #ByCovid19 зьявілася інтэрактыўная мапа, на якой пазначана, якую дапамогу мэдыкам у якія раёны ўжо даставілі, а якой мэдыкі яшчэ чакаюць.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

На мапе можна ўбачыць, напрыклад, колькі нарукаўнікаў даставілі ў кожны раён краіны або колькі канцэнтратараў кіслароду яшчэ чакаюць беларускія мэдыкі.

Кампанія заяўляе, што ўсяго па Беларусі на момант публікацыі даставілі 354 тысячы адзінак сродкаў індывідуальнай засьцярогі (пры больш як 728 тысячах запытаў) і 1404 адзінкі абсталяваньня (пры амаль 15 тысячах запытаў).

Адзін з ініцыятараў #ByCovid19 Андрэй Стрыжак расказаў на Facebook што, акрамя пазначанага на мапе, патрэбны яшчэ спанбонд, дыскі CD-R і іншыя рэчы.

Ён таксама адзначыў дысбалянс заявак і паставак: далёка ня ўсё даступна на рынку, а на некаторыя рэчы, напрыклад хірургічныя маскі, вырашылі пакуль ня траціць шмат грошай, бо яны ёсьць у вольным доступе для куплі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG