Вакцына распрацаваная Нацыянальным дасьледчым цэнтрам эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі імя Н. Ф. Гамалеі (НДЦЭМ), паведаміла Міністэрства аховы здароўя Расеі.
У Беларусі мэдычнымі маскамі падчас пандэміі карыстаюцца менш, чым у іншых краінах. «Нельга дзецям гэтыя маскі надзяваць, асабліва ў школе», – заявіў Аляксандар Лукашэнка ў красавіку. Ці праўда, што працяглае нашэньне мэдычных масак выклікае кіслародную недастатковасьць?
У другой дэкадзе чэрвеня афіцыйная статыстыка стала часам паказваць спад колькасьці «актыўных выпадкаў» і меншую колькасьць новых выяўленых выпадкаў на дзень.
«Як прэзыдэнт нацыі і адказны грамадзянін, хачу паведаміць, што ў выходныя я пачаў адчуваць дыскамфорт, і сёньня мне паставілі дыягназ — заражэньне COVID-19. Яны раілі адпачыць, але я буду працаваць дыстанцыйна і праз сваіх памочнікаў».
Пуцін праз пагрозу каранавірусу скараціў колькасьць вочных сустрэчаў і трымае сацыяльную дыстанцыю пры зносінах з памочнікамі і наведнікамі. Усе супрацоўнікі адміністрацыі і наведнікі прэзыдэнта праходзяць тэставаньне на COVID-19.
Інфэкцыю, выкліканую каранавірусам, уключылі ў адпаведны сьпіс пасьля хваробы, выкліканай вірусам імунадэфіцыту чалавека.
Пэкін 16 чэрвеня павысіў узровень рэагаваньня на надзвычайную сытуацыю ў сфэры аховы здароўя з трэцяга да другога. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі гарадзкіх уладаў.
Банк заклікае «адкласьці масавыя мерапрыемствы, скараціць фізычную прысутнасьць на працоўных месцах і ў навучальных установах, а таксама скараціць колькасьць перамяшчэньняў, якія ня носяць абавязковага характару».
Навукоўцы з Оксфардзкага ўнівэрсытэту заявілі 16 чэрвеня, што яны вызначылі першы прэпарат, які зьмяншае сьмяротнасьць ад каранавірусу.
Днём раней Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 54 680 выпадкаў COVID-19 (плюс 707 за дзень), прызнала сьмерць 312 чалавек (плюс 4 за дзень), выпісаных налічыла 317.
У той час, як краіны паступова адкрываюць сваю эканоміку пасьля месячных абмежаваньняў, новыя навуковыя дасьледаваньні сьведчаць, што першапачатковае спыненьне працы ў сьвеце і крантынныя абмежаваньні выратавалі мільёны жыцьцяў.
Афіцыйны прадстаўнік САЗ адказаў на пытаньні Свабоды пра сытуацыю з COVID-19 у Беларусі.
Прэпаратам карыстаўся Дональд Трамп, а публікацыю пра рызыкі яго ўжываньня адклікалі з навуковага часопісу. Эфэктыўнасьці супраць COVID-19 прэпараты не паказалі.
Ва Ўладзіміра Зяленскага і іхных дзяцей паўторны тэст ня выявіў каранавірусу. Лукашэнка — кантакт чацьвёртага ўзроўню?
Бо Эўропа працягвае адкрываць свае межы, а Кітай зазнаў новы ўсплёск хваробы, які прывёў да сурʼёзнага карантыну ў частцы Пэкіну.
10 чэрвеня памерла 50-гадовая мэдсястра Клімавіцкага раённага шпіталя Сьвятлана Зарубская. Яна мела станоўчы тэст на каранавірус, але прычынай сьмерці запісалі хваробу сэрца, паведамляе «Наша Ніва».
Увесь травень і пачатак чэрвеня штодня давалася практычна аднолькавая статыстыка: плюс восем-дзевяць сотняў новых выпадкаў, 4–6 прызнаных сьмерцяў за суткі. У другой дэкадзе чэрвеня афіцыйная статыстыка стала паказваць спад распаўсюду вірусу.
Некаторыя навукоўцы лічаць, што ў людзей зь недахопам вітаміну D формы імунных рэакцый слабыя або анамальныя. Таму такія людзі больш адчувальнымі да цяжкіх форм COVID-19, піша амэрыканская газэта The New York Times.
За апошнія тры дні зарэгістраваная рэкордная колькасьць новых выпадкаў на Алясцы, у Арызоне, Арканзасе, Каліфорніі, Флорыдзе, Паўночнай Караліне, Аклагоме і Паўднёвай Караліне.
Ад панядзелка 15 чэрвеня Нямеччына спыніла кантроль на сваіх межах, які ўводзіла праз пандэмію каранавірусу. Уся кантынэнтальная Францыя цяпер адкрытая — у тым ліку Парыж.
Сусьветная супольнасьць працягвае барацьбу з каранавірусам SARS-CoV-2 і яго наступствамі. Паводле міжнароднай групы Worldometer, вірус выяўлены ў больш як 7,8 млн чалавек.
У Нацыянальным тэатры опэры і балету — успышка каранавірусу. Пра гэта паведамляе сайт TUT.BY, спасылаючыся на ананімную інфармацыю ад некалькіх супрацоўнікаў тэатру.
Распрацоўкай вакцыны займаецца Оксфардзкі ўнівэрсытэт, а вытворца абяцае пастаўкі ўжо ў канцы 2020 году.
Дзясяткі выпадкаў заражэньня каранавірусной інфэкцыяй выявілі непадалёк ад самага буйнога мяснога і гародніннага рынку ў сталіцы Кітаю, Пэкіне. У раёне ўведзены рэжым ваеннага часу.
Увесь травень і пачатак чэрвеня штодня даецца практычна аднолькавая статыстыка: плюс восем-дзевяць сотняў новых выпадкаў, 4–6 прызнаных сьмерцяў за суткі.
12 чэрвеня ў Віцебску памерла мэдсястра Віцебскай гарадзкой клінічнай бальніцы хуткай мэдыцынскай дапамогі Натальля Анціпава. У яе быў каранавірус. Пра гэта Tut.by распавяла яе сястра Тацяна.
Парлямэнт Грузіі ў трэцім чытаньні зацьвердзіў папраўкі да Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях, якія прадугледжваюць штрафы за ненашэньне масак у закрытых памяшканьнях і ў грамадзкім транспарце.
У сямʼі памерлага ад каранавірусу фэльчара вылічылі падаходны падатак з 5000 рублёў матэрыяльнай дапамогі ад прафсаюзаў. Сказалі, што Падатковы кодэкс ня мае выключэньняў для такіх выплат.
Беларускі мастак-дызайнэр Уладзімер Цэсьлер расказаў Свабодзе, як ён ставіцца да пандэміі каранавірусу, што за апошнія месяцы зьмянілася ў ягоным жыцьці і ці баіцца ён захварэць.
Беларусь усё яшчэ знаходзіцца на стадыі лякальнай перадачы каранавіруснай інфэкцыі, і гэта досыць сур’ёзная сытуацыя, заявіў прадстаўнік Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя.
Увесь травень і пачатак чэрвеня штодня давалася практычна аднолькавая статыстыка: плюс восем-дзевяць сотняў новых выпадкаў, 4–6 прызнаных сьмерцяў за суткі.
Паводле міністэрства аховы здароўя Беларусі, пандэмія каранавірусу пайшла на спад у Менску, Менскай і Віцебскай абласьцях. Ці праўда, што Беларусь – на трэцім месцы ў Эўропе паводле колькасьці новых выяўленых выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі?
Міністар аховы здароўя Беларусі Ўладзімер Каранік выказаўся пра магчымасьць другой хвалі каранавірусу.
Днём раней Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 51 066 выпадкаў COVID-19 (плюс 801 за дзень), прызнала сьмерць 288 чалавек (плюс 6 за дзень). За той дзень выпісалі выпісалі рэкордную колькасьць пацыентаў — 1161 чалавека.
Краіны павінны даслаць запісы прамоваў сваіх лідэраў, працягласьцю ня больш за 15 хвілін, за 5 дзён да пачатку работы сэсіі.
«Зь любымі такімі краінамі, як Беларусь, дзе хваробу адмаўляюць і дзе гучыць вельмі дзіўная рыторыка, я думаю, вельмі небясьпечна сьпяшацца адкрываць межы»
Улады Масквы паведамілі, што ў траўні ў расейскай сталіцы ад новага каранавірусу памерлі 2757 чалавек. Яшчэ 2503 чалавекі, паводле маскоўскай мэрыі, былі інфікаваныя каранавірусам, але «памерлі зь іншых прычынаў».
Гаворка перадусім пра бясьпечныя па эпідэміялягічнай сытуацыі краіны Эўразьвязу.
«Мы рызыкуем толькі грашыма. Мы не рызыкуем бясьпекай людзей, мы не рызыкуем цэласнасьцю навуковага дасьледаваньня».
Парады, рэкамэндацыі і ацэнкі Сусьветнай арганізацыі здароўя (САЗ) часам не пасьпявалі за хуткім разьвіцьцём навуковых дасьледаваньняў каранавіруснай інфэкцыі. Гэтак сьцьвярджаюць навукоўцы, цытаваныя ў The New York Times.
Паводле дадзеных на 10 чэрвеня, за апошнія суткі ў Расеі зафіксавалі 8404 новыя выпадкі каранавіруснай інфэкцыі. Усяго з пачатку распаўсюджваньня COVID-19 заразіліся 493 657 чалавек, паведамляе апэратыўны штаб.
Увесь травень штодня давалася практычна аднолькавая статыстыка: плюс дзевяць сотняў новых выпадкаў, 4–6 прызнаных сьмерцяў за суткі.
Сабралі ў дзесяць разоў больш, чым хацелі, і збор спынілі.
Узначальваў адну з самых слабаразвітых дзяржаваў сьвету з насельніцтвам у дзевяць мільёнаў чалавек. Не зьбіраўся ісьці на чацьвёрты прэзыдэнцкі тэрмін — хацеў стаць «вярхоўным правадыром патрыятызму».
39-гадовы вазочнік Сяргей Кулак памёр у менскай лякарні, дзе, як мяркуюць сваякі, ён заразіўся каранавірусам. У яго засталіся бацькі, жонка і дзьве дачкі паўтара і пяці гадоў.
Выснова зробленая на падставе дасьледаваньня спадарожнікавых здымкаў парковак каля буйных шпіталяў і вывучэньня пошукавых сыстэмаў.
Пры тым прызналі менш за тры сотні сьмерцяў. У Нідэрлядах, дзе зафіксавалі амаль столькі ж выпадкаў, памерлі шэсьць тысяч чалавек.
Сытуацыя з каранавірусам у сьвеце пагаршаецца, кажа генэральны дырэктар Сусьветнай арганізацыі здароўя.
Апошні пацыент, які лячыўся ад COVID-19, у нядзелю быў абвешчаны здаровым. На працягу апошніх двух тыдняў у краіне ня выявілі ніводнага выпадку заражэньня.
У летнія месяцы павялічваецца актыўнасьць рознага кшталту інсэктаў, у тым ліку і хатніх мух. Некаторыя кажуць, што яны могуць быць пераносчыкамі каранавірусу. Ці праўда гэта?
Загрузіць яшчэ