Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай заявіў, што за суткі каранавірусам там заразілася адна асоба


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Кітаі, паводле Камісіі грамадзкай аховы здароўя, цягам сутак выяўлена адна сымптаматычная каранавірусная інфэкцыя і чатыры бессымптомныя інфэкцыі.

Камісія заявіла, што адзіны сымптаматычны выпадак заражэньня каранавірусом датычыцца чалавека, які прыбыў у Кітай з-за мяжы.

Напярэдадні ў Кітаі выявілі пяць каранавірусных інфэкцый з сымптомамі і 10 бессымптомных выпадкаў.

Усяго з пачатку эпідэміі ў Кітаі быў выяўлены 83 021 выпадак каранавіруснай інфэкцыі.

У аўторак, 2 чэрвеня, кітайскія СМІ паведамілі пра сьмерць пасьля чатырох месяцаў барацьбы з каранавірусам доктара Ху Вэйфэна са шпіталя ва Ўхані.

Агульная колькасьць ахвяраў COVID-19 у Кітаі, згодна з паведамленьнямі Кітайскага камітэту грамадзкай аховы здароўя, складае 4634.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG