Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, а таксама выбараў у Беларусі, за 5 чэрвеня.
Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі
- У Менску прайшоў пікет па зборы подпісаў за Лукашэнку з удзелам кіраўніцтва БРСМ і ФПБ.
- Міністэрства аховы здароўя Беларусі назвала цэны на правядзеньне тэстаў на COVID-19, якія спатрэбяцца перад выездам за мяжу: 41,38 рубля для рэзыдэнтаў краіны і 56,63 для нерэзыдэнтаў.
- У Гомлі затрымалі патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Няпомняшчых.
- У Беларусі Трэці дзень запар выпісалі больш, чым выявілі інфікаваных.
- За час пандэміі на менскім заводзе лядоўняў «Атлянт» станоўчы вынік тэсту на каранавірус атрымалі да 160 работнікаў, паведамілі Радыё Свабода ўласныя крыніцы. Гэтую інфармацыю пацьвердзілі ў адміністрацыі заводу.
- Мэдычны часопіс The Lancet адклікаў публікацыю пра рызыкі ўжываньне супрацьмалярыйнага прэпарату гідроксіхлёрахіну пры лячэньні каранавіруснай інфэкцыі.
- Выехаць зь Беларусі ў краіны Эўразьвязу можна будзе пры наяўнасьці даведкі пра адсутнасьць COVID-19.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ