Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікі канвой гуманітарнай дапамогі з Польшчы прыбыў у Беларусь


Канвой гуманітарнай дапамогі перад выпраўленьнем у Беларусь, 4 чэрвеня
Канвой гуманітарнай дапамогі перад выпраўленьнем у Беларусь, 4 чэрвеня

Днём 5 чэрвеня праз Горадню ў Менск прыбыла калёна з больш як 40 грузавікоў. У іх — гуманітарная дапамога з Польшчы. Лякарням перадалі апараты штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, тысячы ўпаковак лекаў, некалькі мільёнаў аднаразовых масак, а таксама антысэптыкі, халаты, камбінэзоны, шчыткі і тэсты на COVID-19.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Паводле польскага ўраду, агулам груз важыць 300 тонаў.

Гэта найбуйнейшая партыя гуманітарнай дапамогі ў гісторыі сучаснай Польшчы, якая выправіла канвой. У той жа час гэта найбуйнейшая партыя дапамогі, якую атрымала Беларусь у сувязі з эпідэміяй каранавірусу.

«Дзелімся тым, чым можам, з нашымі сябрамі і суседзямі, зь якімі нас яднае так шмат, — казаў шэф канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык. — Ня толькі мяжа. Дзякуючы асабістаму рашэньню прэм'ер-міністра Матэвуша Маравецкага мы можам сёньня накіраваць самы вялікі канвой з гуманітарнай дапамогай за ўсю гісторыю Трэцяй Рэчы Паспалітай».

Паводле Міністэрства замежных спраў Беларусі, груз пойдзе Рэспубліканскаму цэнтру арганізацыі мэдычнага рэагаваньня Міністэрства аховы здароўя, а таксама ў мэдычныя ўстановы Горадні і Горадзенскай вобласьці, сярод якіх Горадзенская абласная інфэкцыйная клінічная лякарня, Шчучынская, Лідзкая, Смаргонская, Ваўкавыская цэнтральныя раённыя лякарні.

«Мы ўдзячныя польскаму боку і ўпэўненыя, што гэта ня проста сымбалічны жэст, а знак добрасуседзкіх, дружалюбных адносін дзьвюх краін у няпросты для ўсёй усясьветнай супольнасьці час, — піша МЗС Беларусі. — Ужо другі раз мы з задавальненьнем кажам: Dziękujemy za solidarność i współpracę» (Дзякуем за салідарнасьць і супрацоўніцтва. — РС).

Першую партыю гуманітарнай дапамогі беларускім мэдыкам падчас эпідэміі каранавірусу Польшча накіравала ў Беларусь 24 красавіка. Шэсьць грузавікоў прывезьлі агулам каля 80 тысяч літраў дэзынфэкцыйных сродкаў, 100 тысяч масак і 1000 адзінак лекаў. Частка грузу засталася ў Горадні, рэшта мелася паехаць у Менск і Воранава.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG