Лінкі ўнівэрсальнага доступу

+861 выпадак COVID-19 за дзень. Агулам 45 116, памерлі 248. Лукашэнка адставіў урад. Вынікі 3 чэрвеня


Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, а таксама выбараў у Беларусі, за 3 чэрвеня.

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

  • Берасьцейскі гарвыканкам заявіў пра пік захворваньняў на COVID-19 у горадзе. Штодня з пнэўманіямі шпіталізуюць больш за 100 берасьцейцаў.
  • Упершыню ў Беларусі за дзень выпісалі пасьля COVID-19 больш, чым выявілі новых інфікаваных. Паводле Міністэрства аховы здароўя, стан на дзень 3 чэрвеня ў Беларусі такі: за апошнія суткі выявілі яшчэ 861 выпадак і прызналі яшчэ 5 сьмерцяў, а выпісалі 946 чалавек. Агулам захварэлі 45 116 чалавек, паправіліся і выпісаліся — 20171, памерлі — 248.
  • Швэдзкі эпідэміёляг Андэрс Тэгнэл, аўтар ідэі некарантыну, прызнаў, што яго стратэгія барацьбы з каранавірусам прывяла да занадта шматлікіх сьмерцяў. Тэгнэл пераканаў сваю краіну пазьбегнуць строгага карантыну і локдаўну.
  • Міністэрства адукацыі Беларусі абмежавала набор у дзіцячыя садкі ў сувязі з каранавірусам.
  • Лідэр руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч перадаў у Міністэрства аховы здароўя зварот з патрабаваньнем выканаць усе рэкамэндацыі Сусьветнай арганізацыі здароўя адносна пераадоленьня пандэміі COVID-19 запатрабаваў пераносу тэрміну выбараў.
  • Ад пнэўманіі памерла мэдсястра, якая брала аналізы ў прыватным мэдцэнтры ў Менску.
  • На сайце грамадзянскай кампаніі #ByCovid19 зьявілася інтэрактыўная мапа, дзе пазначана, якую дапамогу мэдыкам у якія раёны ўжо даставілі, а якой мэдыкі яшчэ чакаюць.
  • У Кітаі, паводле Камісіі грамадзкай аховы здароўя, цягам апошніх сутак выяўлена адна сымптаматычная каранавірусная інфэкцыя і чатыры бессымптомныя інфэкцыі.
  • Лукашэнка адправіў урад у адстаўку.
  • У сумеснай заяве ад імя ўсіх дыпляматычных прадстаўніцтваў краінаў Эўразьвязу ў Менску амбасады ЗША і Вялікай Брытаніі і прадстаўніцтва Эўразьвязу заклікалі беларускія ўлады прыняць уcе захады, неабходныя для правядзеньня «бясьпечных, мірных, свабодных і справядлівых выбараў і забесьпячэньня асноўных свабод».
  • На дачы Ціханоўскага адбыўся ператрус.
  • ЦВК адказаў адмовай на прапанову зрабіць выбары дыстанцыйнымі.
  • АБСЭ і Эўрапарлямэнт заклікалі вызваліць Ціханоўскага і яго паплечнікаў, прыгразілі санкцыямі.

Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG