Спачатку беларускія апэратары плянавалі аднавіць туры ў Чарнагорыю ад 16 чэрвеня, затым ад 1 ліпеня. Новая меркаваная дата — 10 ліпеня.
Доля станоўчых тэстаў сярод усіх тэстаў за дзень рэкордна нізкая за ўвесь час.
Цэлы шэраг брытанскіх мэдычных экспэртаў папярэджвае аб рызыцы другой хвалі пашырэньня каранавірусу SARS-CoV-2.
У Менску ад каранавірусу памёр 39-гадовы падпалкоўнік Аляксей Смародзін. Ён выкладаў на катэдры тылавога забесьпячэньня Вайсковай акадэміі. Сьмерць наступіла 22 чэрвеня пасьля двух месяцаў у бальніцы.
Увесь травень і пачатак чэрвеня штодня давалі практычна аднолькавую статыстыку: плюс восем-дзевяць сотняў новых выпадкаў, 4–6 прызнаных сьмерцяў за содні.
З таго часу, як каранаваірус стаў пагрозай, многія з нас займаюцца прыборкай дому, распырскваючы ачышчальныя сродкі і праціраючы амаль усе паверхні, асабліва дзьвярныя ручкі і краны, піша амэрыканская The New York Times.
«Плян А: ня зьяўляйцеся ў месцах збору людзей. Плян Б: калі вы зьявіліся, насіце маску».
Аляксандар Лукашэнка раіў не насіць маску на вуліцы.
50-гадовая мэдсястра Сьвятлана Зарубская з 16-тысячнага райцэнтру Клімавічы, што на ўсходзе Магілёўшчыны, стала чарговай ахвярай каранавірусу.
Ва Ўкраіне пачаліся эпідэміялягічныя дасьледаваньні гібелі лекараў, якія працавалі з хворымі на COVID-19.
Лукашэнка: «У выніку гэтай пандэміі яны нас возьмуць уначы ціха і ніхто не заўважыць».
Першыя дасьледаваньні людзей, якія перахварэлі на COVID-19 у самым пачатку эпідэміі, паказваюць даволі трывожныя вынікі — антыцелы да вірусу прысутнічаюць у арганізме чалавека нядоўга.
Лукашэнка пра каранавірус: «Самае страшнае, каб пад гэты шумок нас не прыбралі».
Падчас наведваньня Сьветлагорску 21 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка ў размове зь мясцовымі жыхарамі заклікаў іх «ні ў якім разе не сядзець на канапе» і «дыхаць», каб не было атрафіі лёгкіх і не атакаваў каранавірус.
Сусьветная арганізацыя здароўя паведаміла пра найбольшы за суткі прырост інфікаваных каранавірусам — больш за 183 тысяч.
У Браслаўскім раёне, паводле зьвестак на 17 чэрвеня, ужо 89 выпадкаў COVID-19, паведамляе «Браслаўская звязда». З 25 траўня колькасьць выпадкаў захворваньня вырасла больш чым утрая.
На пытаньне аб нізкіх заробках мэдыкаў Качанава адказала: «Калі вы ішлі ў мэдычны ўнівэрсытэт, вы ведалі пра заробкі». Мэдыкі не ацанілі.
Гішпанія зноў адкрыла свае межы для эўрапейскіх турыстаў на фоне паслабленьня карантынных мер на кантынэнце, уведзеных для барацьбы з каранавірусам.
Днём раней Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра пацьверджаныя 57 936 выпадкаў COVID-19 (плюс 603 за дзень). Ад каранавірусу ў Беларусі прызналі сьмерць 343 чалавек (плюс 6 за дзень), выпісалі здаровымі 36 749 чалавек.
У Літве толькі тры новыя выпадкі, у Польшчы 311, ва Ўкраіне 735, у Расеі 7728.
У Беларусі жывуць 39 відаў камароў. Актыўны лад жыцьця яны вядуць з траўня па верасень. Ці праўда, што праз укусы камароў можа перадавацца каранавірус COVID-19?
Паводле афіцыйнага паведамленьня Міністэрства здароўя, у Беларусі вядомыя 57936 выпадкаў захворваньня на каранавірус.
Днём раней Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра пацьверджаныя 56 657 выпадкаў COVID-19 (плюс 625 за дзень).
Паводле дадзеных на 19 чэрвеня, за содні ў Расеі афіцыйна зарэгістравалі яшчэ 7 972 новыя выпадкі COVID-19, паведамляе апэратыўны штаб. Агульная колькасьць тых, хто заразіўся з пачатку пандэміі, перавысіла ў гэтай краіне 569 тысяч.
Новае дасьледаваньне паказвае, што змываньне ўнітазу можа генэраваць воблака аэразольных кропель, якое ўздымаецца амаль на мэтар. Пра гэта піша амэрыканская The New York Times.
Сьцьвярджаецца, што зрабілі рэкордныя 21 500 тэстаў за дзень, і яны далі рэкордна нізкі адсотак станоўчых вынікаў: 2,91%.
Наймацнейшы сродак чалавечага арганізму для барацьбы з захворваньнямі — антыцелы — лекары спрабуюць вырасьціць у прабірцы, каб потым выкарыстоўваць яго для лячэньня COVID-19.
Першы прэзыдэнт Казахстану 79-гадовы Нурсултан Назарбаеў заразіўся каранавірусам і знаходзіцца на самаізаляцыі.
«Пандэмія не ідзе на спад», — лічыць адзін з ініцыятараў грамадзянскай кампаніі #ByCovid19 Андрэй Стрыжак, які лечыцца ад пнэўманіі ў выніку перанесенай каранавіруснай інфэкцыі.
Сытуацыя з каранавірусам у кітайскай сталіцы «надзвычай сур'ёзная», папярэдзіў афіцыйны прадстаўнік гораду 16 чэрвеня, калі ў Пэкіне зарэгістравалі 27 новых выпадкаў COVID-19.
Найцяжэй каранавірусную інфэкцыю пераносяць людзі, старэйшыя за 60 гадоў. Уладзіміру Пуціну — 67.
Вакцына распрацаваная Нацыянальным дасьледчым цэнтрам эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі імя Н. Ф. Гамалеі (НДЦЭМ), паведаміла Міністэрства аховы здароўя Расеі.
У Беларусі мэдычнымі маскамі падчас пандэміі карыстаюцца менш, чым у іншых краінах. «Нельга дзецям гэтыя маскі надзяваць, асабліва ў школе», – заявіў Аляксандар Лукашэнка ў красавіку. Ці праўда, што працяглае нашэньне мэдычных масак выклікае кіслародную недастатковасьць?
У другой дэкадзе чэрвеня афіцыйная статыстыка стала часам паказваць спад колькасьці «актыўных выпадкаў» і меншую колькасьць новых выяўленых выпадкаў на дзень.
«Як прэзыдэнт нацыі і адказны грамадзянін, хачу паведаміць, што ў выходныя я пачаў адчуваць дыскамфорт, і сёньня мне паставілі дыягназ — заражэньне COVID-19. Яны раілі адпачыць, але я буду працаваць дыстанцыйна і праз сваіх памочнікаў».
Пуцін праз пагрозу каранавірусу скараціў колькасьць вочных сустрэчаў і трымае сацыяльную дыстанцыю пры зносінах з памочнікамі і наведнікамі. Усе супрацоўнікі адміністрацыі і наведнікі прэзыдэнта праходзяць тэставаньне на COVID-19.
Інфэкцыю, выкліканую каранавірусам, уключылі ў адпаведны сьпіс пасьля хваробы, выкліканай вірусам імунадэфіцыту чалавека.
Пэкін 16 чэрвеня павысіў узровень рэагаваньня на надзвычайную сытуацыю ў сфэры аховы здароўя з трэцяга да другога. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі гарадзкіх уладаў.
Банк заклікае «адкласьці масавыя мерапрыемствы, скараціць фізычную прысутнасьць на працоўных месцах і ў навучальных установах, а таксама скараціць колькасьць перамяшчэньняў, якія ня носяць абавязковага характару».
Навукоўцы з Оксфардзкага ўнівэрсытэту заявілі 16 чэрвеня, што яны вызначылі першы прэпарат, які зьмяншае сьмяротнасьць ад каранавірусу.
Днём раней Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 54 680 выпадкаў COVID-19 (плюс 707 за дзень), прызнала сьмерць 312 чалавек (плюс 4 за дзень), выпісаных налічыла 317.
У той час, як краіны паступова адкрываюць сваю эканоміку пасьля месячных абмежаваньняў, новыя навуковыя дасьледаваньні сьведчаць, што першапачатковае спыненьне працы ў сьвеце і крантынныя абмежаваньні выратавалі мільёны жыцьцяў.
Афіцыйны прадстаўнік САЗ адказаў на пытаньні Свабоды пра сытуацыю з COVID-19 у Беларусі.
Прэпаратам карыстаўся Дональд Трамп, а публікацыю пра рызыкі яго ўжываньня адклікалі з навуковага часопісу. Эфэктыўнасьці супраць COVID-19 прэпараты не паказалі.
Ва Ўладзіміра Зяленскага і іхных дзяцей паўторны тэст ня выявіў каранавірусу. Лукашэнка — кантакт чацьвёртага ўзроўню?
Бо Эўропа працягвае адкрываць свае межы, а Кітай зазнаў новы ўсплёск хваробы, які прывёў да сурʼёзнага карантыну ў частцы Пэкіну.
10 чэрвеня памерла 50-гадовая мэдсястра Клімавіцкага раённага шпіталя Сьвятлана Зарубская. Яна мела станоўчы тэст на каранавірус, але прычынай сьмерці запісалі хваробу сэрца, паведамляе «Наша Ніва».
Увесь травень і пачатак чэрвеня штодня давалася практычна аднолькавая статыстыка: плюс восем-дзевяць сотняў новых выпадкаў, 4–6 прызнаных сьмерцяў за суткі. У другой дэкадзе чэрвеня афіцыйная статыстыка стала паказваць спад распаўсюду вірусу.
Некаторыя навукоўцы лічаць, што ў людзей зь недахопам вітаміну D формы імунных рэакцый слабыя або анамальныя. Таму такія людзі больш адчувальнымі да цяжкіх форм COVID-19, піша амэрыканская газэта The New York Times.
За апошнія тры дні зарэгістраваная рэкордная колькасьць новых выпадкаў на Алясцы, у Арызоне, Арканзасе, Каліфорніі, Флорыдзе, Паўночнай Караліне, Аклагоме і Паўднёвай Караліне.
Загрузіць яшчэ